АПБ запрашае сябрaў на свой он-лайн з’езд у суботу, 5 лютага

Сёлета з’езд АПБ адбудзецца он-лайн у суботу 5 лютага, праз платформу Zoom. Удзельнічаць у з’ездзе змогуць толькі сябры АПБ, якія аплацілі сяброўскую складку за 2021 ці (і) 2022 год. Усе сябры АПБ атрымаюць неабходныя для азнаямлення справаздачы загадзя.

Праграма з’езду АПБ

9.30 – Пачатак падключэння ўдзельнікаў да Zoom-канферэнцыі

10.00-10.30 – Адкрыццё з’езду, прывітальныя словы

10.30- 10.40 – Выбары падліковай камісіі, тэставанне галасавання ўдзельнікаў з’езду

10.40-10.45 – Гульня “Адгадай птушку”

10.45-11.05 – Справаздача “АПБ ў 2021 годзе і накірункі дзейнасці на 2022 год” Абмеркаванне і зацверджанне справаздачы.

11.05-11.10 – Зацверджанне накірункаў дзейнасці АПБ на 2022 год.

11.10-11.15 – Справаздача Старшыні АПБ, яе абмеркаванне і зацерджанне.

11.15-11.20 – Фінансавая справаздача АПБ за 2021 год, яе абмеркаванне і зацверджанне.

11.20-11.25 – Справаздача Рэвізійнай камісіі, яе абмеркаванне і зацверджанне.

11.25-11.40 – Выбары ў Цэнтральны Савет і Рэвізійную камісію.

11.40- 12.10 – Прэзентацыя відаў – кандыдатаў на Птушку 2023 году.

12.10 – 12.30 – “Белая сініца- Птушка 2022 году” – Сямён Левы

12.30 – 12.50 – “Клуб200 АПБ: самыя цікавыя назіранні птушак у 2021 годзе” – Дзьмітры Вінчэўскі (сайт “Птушкі штодня”)

12.50-13.10 – “Палескі радыёлагічна-экалагічны запаведнік – зона дзікай прыроды” – к.б.н. Валерый Дамброўскі

13.10 – 13.30 – Віншаванні прызёраў Чэмпіянату па спартовай арніталогіі і чэмпіянатаў па фотабёрдынгу.

13.30 – 13.45 – Вольны мікрафон.

13.45-14.05 – Адказы старшыні і дырэктара АПБ на пытанні ўдзельнікаў з’езду.

14.05-14.10 – Закрыццё з’езду.

 

Як зарэгістравацца на З’езд?

Калі Вы яшчэ не працягнулі сяброўства на 2022 год, варта ўжо гэта зрабіць. Асабісты нумар сяброўскай карткі застаецца тым самым усё жыццё, сяброўскую анкету на сайце зноў запаўняць не трэба. Для тых, хто хоча далучыцца да арганізацыі, трэба выбраць адпаведную для Вас катэгорыю сяброўства, запоўніць анкету і аплаціць адпаведную гадавую сяброўскую складку.

Для ўдзелу ў з’ездзе АПБ-2022 трэба зарэгістравацца (бо камандзе АПБ трэба да з’езду праверыць актуальны статус кожнага ўдзельніка) і для гэтага запоўніць гэтую форму да 15.00 серады 2-га лютага.

Звярніце ўвагу, што ў форме трэба абавязкова пазначыць сваю актуальную электронную пошту. Яна спатрэбіцца, каб атрымаць спасылку на зум-канферэнцыю з’езда і каб удзельнічаць у выбарах падчас яго.

Калі ў Вашай сям’і некалькі сябраў АПБ з правам голаса, то гугл-форму рэгістрацыі трэба запоўніць на кожнага ўдзельніка З’езда, і кожнаму сябру АПБ, старэйшаму за 16 гадоў, спатрэбіцца для галасавання асобны e-mail адрас. Гэта трэба, каб адзін чалавек не мог прагаласаваць больш аднаго разу.

Як карыстацца платформай Zoom

Спампуйце і ўсталюйце праграму Zoom на кампутар ці ноўтбук.

Загадзя на электронную пошту ўсе, хто зарэгіструецца, атрымаюць спасылку для ўваходу ў канферэнцыю (анлайн-з’езд). Праграма пачне працаваць, калі націснуць на спасылку ў лісце. Трэба будзе яшчэ даць ёй усе дазволы, якія яна папросіць.

Калі трэба дапамога, каб разабрацца з карыстаннем платформай Zoom, адзначце гэта ў анкеце рэгістрацыі, мы запросім Вас на тэставы сазвон напярэдадні з’езду.

Выбары

Нагадваем, што на З’ездзе АПБ-2022 адбудуцца выбары 2 сябраў Цэнтральнага Савета і 2 сябраў Рэвізійнай камісіі АПБ, а таксама прадстаўленне відаў-кандыдатаў на птушку 2023 года і галасаванне за іх.

ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА НА З’ЕЗД

Куды звяртацца па пытаннях

Калі ёсць пытанні па тэхнічных момантах, напішыце на info@ptushki.org (тэма ліста – “З’езд”).

Да сустрэчы на з’ездзе!