“Дзікі клуб” запрашае аматараў дзікай прыроды!

06.04.2023 - 14:35 | Homsa

Калі вы любіце дзікую прыроду і хочаце даведацца пра яе больш на закрытых лекцыях ад экспертаў, бясплатна ўдзельнічаць у нацыянальных чэмпіянатах па фотабёрдынгу, атрымліваць зніжкі на экскурсіі, выданні і платныя анлайн-курсы ТАА «Дзікая прырода», далучайцеся да “Дзікага клуба”!

жэтон

Абанемент «Дзікі клуб» ад ТАА “Дзікая прырода” ўключае:

  • Эксклюзіўны аксэсуар - клубны стальны жэтон з лазернай гравіроўкай. Да першага жэтона дадаецца моцны шарыкавы ланцужок.
  • 6 закрытых анлайн-лекцый з нанятымі спікерамі аб дзікай прыродзе.
  • Зніжкі на экскурсіі, друкаваную прадукцыю і платныя анлайн-курсы ТАА «Дзікая прырода».
  • Бясплатны ўдзел у двух нацыянальных прызавых чэмпіянатах па фотабёрдынгу. Для ўдзельнікаў без абанемента будзе прадугледжаны ўзнос.
  • Штогадовыя афлайн-сустрэчы (экскурсіі ці выступы) для ўдзельнікаў клуба са спецыялістамі ў гарадах, дзе будзе больш за 10 членаў клуба.
  • Зніжку 10% на штучныя гнёзды ад партнёра “Дзікага клуба” Shliftik.by пры прад’яўленні клубнага жэтона.

Абанемент дзейнічае да канца 2023 года. Падаць заўку на абанемент “Дзікі клуб” можна тут. Падрабязнасці пра кошт і аплату – на сайце ТАА “Дзікая прырода”.