У Беларусі адкладзена адкрыццё сезона палявання на дзікіх птушак

У Беларусі з-за небяспекі ўзнікнення пажараў адкладзена адкрыццё палявання на дзікіх птушак. Адпаведную пастанову аб пераносе тэрмінаў сезона палявання, які павінен быў пачацца 7 жніўня, прыняў урад, паведамілі ў Міністэрстве лясной гаспадаркі Беларусі.

У Мінлясгасе адзначылі, што сезон адкрыецца пасля заканчэння пажаранебяспечнага перыяду.
Як паведаміў начальнік аддзела паляўнічай гаспадаркі і пабочнага лесакарыстання Міністэрства лясной гаспадаркі Сяргей Шастакоў, перанос тэрмінаў палявання на дзікіх птушак на больш позні час дасць магчымасць забяспечыць спакойную абстаноўку ў лясах і на балотных угоддзях ва ўмовах анамальнай спякоты і высокай пажаранебяспечнай сітуацыі.
У Мінлясгасе было ўважліва прааналізавана становішча ў лясах за апошні тыдзень. Галоўным аргументам для пераносу тэрмінаў палявання стаў несуцяшальны прагноз аб павышэнні тэмпературы паветра да плюс 39 градусаў, у тым ліку і на 7 жніўня - плануемы дзень адкрыцця сезона палявання, а таксама павышэнне класа пажарнай небяспекі ў лясах да чацвёртага (высокага). "Усё гэта выклікала неадкладнае прыняцце дадатковых мер, накіраваных на папярэджанне, аператыўнае выяўленне і тушэнне лясных і тарфяных пажараў", - расказаў Сяргей Шастакоў.
У Мінлясгасе ўпэўнены, што аматары палявання з разуменнем паставяцца да рашэння аб пераносе тэрмінаў палявання. "Мы разаслалі адпаведныя лісты ў адрас паляўнічых гаспадарак з просьбай правесці сярод паляўнічых растлумачальную работу", - дадаў суразмоўца.
 

Здымак крыжанак Мікалая Гулінскага
Крыніца: БЕЛТА

На гэтую тэму:

ВНИМАНИЕ! Канадская казарка или С 7 августа открывается летне-осенняя охота на водоплавающую и болотную дичь

Comments

Канешне, не з любві да птушак, а "карысьці радзі". Але ўсё роўна добрая навіна. Больш шанцаў вырасці і пазбегнуць стрэлаў у маладога пакалення качак.

Хаця, хутчэй за ўсё, яны загінуць па іншых прычынах. Але гэта будзе іншая гісторыя.

 Охота на утку открывается сегодня!

Всё дело втом, что все Указы и др. муть руководящих органов вступает в силу в течение 5-ти дней с момента опубликования и размещения в СМИ...

Пистонов чинуши многие получат, но десятки тысяч охотников, имеющих законные путёвки на руках уже давно у костров....

И с рассвета охотничий сезон начнётся!

Пачатак паляўнічага сезона перанесены, але стрэлы гучаць СГ | 18:23, 7 жнiўня 2010

З прычыны спёкі перанесены пачатак палявання на птушак. Рашэнні вынесены ўсімі аблвыканкамамі краіны паводле патрабавання Камісіі па надзвычайных сітуацыяй пры Савеце міністраў.

Звыкла паляванне пачынаецца 7 жніўня, сёлета яно пераносіцца на няпэўны тэрмін.

Тым не менш, уранку 7 жніўня на балотах і азёрах каля многіх вёсак гучалі стрэлы: многія паляўнічыя не ведаюць пра адмену.

biot1 (госць) - 07.08.2010 - 23:58

In reply to by Harrier

На этой неделе был в Малорите на очистных и видел несколько нелетных выводков кряквы. С гнездованием в этом году они чего-то задержали, вот и плавают еще с утятами. Хорошо, что зона очистных в черту города входит и охота здесь запрещена. Теоретически запрещена!..

 Все знают...

Но юридически безграмотно повели себя власти - поэтому с понедельника охота запрещена... а открытие состоялось!

Peregrinus, ды ўсіх канадзкіх казарак (і не толькі!) пакасілі камбайны пад час бітвы за ўражай:

Влияние механизированной уборки урожая на диких животных

Исследования показали, что гибель диких животных под сельскохозяйственными машинами наблюдается при всех механизированных полевых работах. Под машины попадают и гибнут представители почти всех видов фауны. Наибольшие потери наблюдаются в популяциях таких видов дичи, как заяц-русак, серая куропатка, перепел, коростель. Часты случаи гибели молодняка косули, а также представителей лесной фауны (заяц-беляк, тетерев и др.). Установлено, что гибель дичи в десять раз превышает добычу её охотниками. Особенно значительны потери во время уборочной кампании при скашивании трав и уборке сельскохозяйственных культур, когда гибнет 70-100% (в зависимости от вида животных) молодых особей зверей и птиц.

http://belhuntclub.net/hunting/hunting-science1.php