Харчаванне на звалках дазваляе зглажваць эфекты засухі для белых буслоў

белы бусел

Звалкі нашага смецця выдатна і прадказальна забяспечваюць ежай многія віды птушак. Эканомія энергіі і часу на пошукі ежы, якія адбываюцца дзякуючы гэтаму, маюць пазітыўны эфект на распаўсюджванні і рэпрадуктыўных паказчыках асобін з падобных папуляцый. Тым не менш, гэта павялічвае колькасць канфліктаў паміж дзікімі жывёламі і чалавекам.

Каб пазбегнуць гэтага, на звалцы ў Мадрыдзе (Гішпанія) ў 2021 годзе прынялі меры па рэзкаму змяншэнню магчымасці птушак харчавацца там смеццем. Група гішпанскіх даследчыкаў вывучала наступствы гэтага для мясцовых папуляцый белага бусла (Ciconia ciconia). Для гэтага былі параўнаныя паказчыкі размнажэння трох розных папуляцый гэтых птушак, якія значна адрозніваліся т.зв. індэксам выкарыстання смецця са звалкі як ежы да ‘закрыцця’ звалкі для птушак і пасля гэтага.

У самай блізкай да звалкі папуляцыі, якая мела самы высокі індэкс спажывання смецця, пасля рэзкага змяншэння магчымасці працягваць гэта рабіць драстычна зменшылася колькасць птушанят, якія выляцелі з гнёздаў. З іншага боку, засуха ў адзін з гнездавых перыядаў негатыўна адлюстравалася на прадуктыўнасці двух іншых папуляцый буслоў, якія значна радзей харчаваліся смеццем ці спажывалі толькі прыродную ежу. І знаходзіліся адпаведна далей і значна далей ад звалкі. Харчаванне на звалцы дазволіла зменшыць негатыўныя наступствы значнага змяншэння даступнасці прыроднай ежы з-за засухі, нават пасля таго, як там былі прыняты меры па закрыцці доступу да смецця для птушак.  

Атрыманыя дадзеныя сведчаць пра моцнае патэнцыйнае негатыўнае ўздзеянне закрыцця птушкам доступу да спажывання смецця на звалках на тыя папуляцыі, якія залежныя ад гэтай ежы. У сувязі з хуткім закрыццём адкрытых звалак у краінах Эўразвязу, неабходны праграмы маніторынгу доўгатэрміновых эфектаў як гэтых зменаў, так і незвычайных умоваў надвор’я на папуляцыі белага бусла.  

Крыніца: Laura Osorio, Alejandro López-García, Irene Colino-Freire, Elena Ramos-Elvira, José I. Aguirre (2024) Bird deterrent measures at a landfill decreased the productivity of a dependent population of White Stork (Ciconia ciconia), Ibis, First published: 22 October 2024 https://doi.org/10.1111/ibi.13367

Паводле https://onlinelibrary.wiley.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Здымак яго ж

 

На гэтую тэму:

Белыя буслы і наша смецце

Белыя буслы: звалкі лепш, чым доўгія пералёты

Харчаванне на звалках дапамагае белым буслам павялічыць поспех размнажэння

Чаму белыя буслы больш не хочуць ляцець у Афрыку?

Будучыня белых буслоў – наша смецце?

Гнездавая папуляцыя белага бусла ў Польшчы зменшылася на 10% у параўнанні з 2014 годам