Другі раз перамог здымак Дзьмітрыя Якубовіча

Пасля першага месяца он-лайн фота-спаборніцтва на нашым сайце зноў перамог здымак фотамайстра з Горадні Дзьмітрыя Якубовіча. На гэты раз гэта былі кулікі-шчогалі, якія набралі найбольшы сярэдні бал сярод здымкаў чатырох аўтараў.

На жаль, колькасць тых, хто галасуе, зменшылася. І мы не можам улічыць меркаванне ўсіх, хто наведвае наш сайт. Таму запрашаем не толькі глядзець на здымкі іншых, але і галасаваць, і размяшчаць свае!