За 25 гадоў колькасць малых лебедзяў на зімоўцы ў Еўропе зменшылася напалову

малыя лебедзі

Паміж 1995 і 2020 гг. папуляцыя малага лебедзя (Cygnus columbianus), якая зімуе ў розных краінах Еўропы, зменшылася ажно на 56,7%: з 29.780 птушак у 1995-м годзе да 12.930 у 2020-м.

Гэтак адбылося негледзячы на тое, што паміж 2010 і 2015 гг. быў адзначаны рост колькасці - да 20.149 асобін. Гэта робіць лічбы для 2020-га году яшчэ больш рэзкімі, бо толькі за 5 гадоў колькасць віду на зімоўцы на нашым кантыненце зменшылася на больш, чым 7 тысяч асобін, што ў сярэднім дае -8,5% ад агульнай колькасці штогод.

Таксама за гэты час значна змянілася размяшчэнне малых лебедзяў на зімоўцы і ўсё больш птушак выбіраюць паўночна-усходнюю частку кантыненту замест паўднёвай і заходняй.

Найбольш заўважна гэта адбылося ў Вялікабрытаніі і Ірландыі, дзе яшчэ дзесяцігоддзі таму на зіму прыляталі тысячы птушак. У апошнія ж гады нават у месцах з ранейшай высокай канцэнтрацыяй віду - такіх як рэзерват Slimbridge WWT (Брытанія), было адзначана толькі 87 асобін, а ў пачатку гэтай зімы не больш 30.

Шмат месцаў з масавай зімоўкай малых лебедзяў было знойдзена ў Германіі ў 2020-м у параўнанні з папярэднімі гадамі. Увогуле ж від аказаўся распаўсюджаны ўзімку нашмат больш дысперсна ў 2015 і 2020-м у параўнанні з ранейшымі зімамі, калі птушкі канцэнтраваліся ў некалькіх пастаянных і ключавых мясцінах.

Дадзеныя па прадуктыўнасці віда, якія засноўваюцца на доле маладых птушак (яны ўлічваліся ў групах лебедзяў на зімоўцы), была ніжэйшай, чым выжывальнасць птушак увогуле паміж 2010-м і 2020-м у мінулыя гады. Больш за тое, гэты паказчык працягваў змяншацца і для зімы 2024-25 гг.

Дадзеныя, якія былі выкарыстаныя для артыкула, часткова былі атрыманы дзякуючы International Swan Census, які арганізуе улікі прыкладна раз у пяць гадоў. Наступнае мерапрыемства з той жа мэтай будзе адбывацца 17-18.01.2026 г. і навукоўцы просяць прыняць у ім удзел усіх зацікаўленых асобаў.

Крыніца: Koffijberg, K, Prior, N, and 19 others. 2025. Decline of the Bewick's Swan Cygnus columbianus bewickii population wintering in Northeast/Northwest Europe. Wildfowl. https://tidsskrift.dk/Wildfowl/article/view/162735.

Паводле www.birdguides.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Здымак яго ж

 

На гэтую тэму:

Дзе канкрэтна ім зімаваць малыя лебедзі выбіраюць на аснове надвор’я пад час міграцыі

Германія – новае важнае месца зімоўкі малых лебедзяў

Больш частыя сустрэчы малых лебедзей у Беларусі – вынік утварэння новых месцаў зімоўкі?

Месцы зімовак малых лебедзяў з Ямала- нечаканыя вынікі

Усё менш малых лебедзяў зімуюць у Вялікабрытаніі і Ірландыі

Незвычайны палёт: разам з малымі лебедзямі на зімоўку

Малых лебедзяў стала мала