Запрашаем паглядзець на птушак разам з усёй Еўропай

Ужо традыцыйна ў першыя суботу-нядзелю кастрычніка тысячы людзей у Беларусі і па ўсей Еўропе выходзяць з дому, каб паназіраць за птушкамі.
Гродзенскае абласное аддзяленне ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ) запрашае і Вас далучыцца да назіранняў усёй сям’ёй.


У суботу, 2 кастрычніка, у парку Жылібера з 13 да 16.00 каля бронзавай дамы мы будзем чакаць з трубамі і біноклямі на ўсіх ахвотных паназіраць за птушкамі ў парку і пойме Гараднічанкі. Адкажам на любыя Вашыя пытанні, датычныя нашых птушак, сфатаграфуем Вас пад час самастойных назіранняў з трубой або біноклем і выкладзем фоткі ў Галерэі на сайце www.birdwatch.by 
Калі будзе сухое надвор’е, уздоўж ходніка будуць выстаўленая фотавыстава “Нашы птушкі-2010” з больш чым 40 найлепшых здымкаў гарадзенскіх фотаанімалістаў.
У нядзелю, 3 кастрычніка, запрашаем разам з сябрамі АПБ здзейсніць недалёкае, але цікавае падарожжа на аўтобусе на ачышчальныя сажалкі Азоту каля в.Беражаны. Ад’езд са стаянкі каля Абласной філармоніі ў 9.30, вяртанне ў горад каля 15.00. Акрамя мноства птушак, Вас чакаюць новыя сябры рознага ўзросту, мноства прыгожых і розных птушак, інтэрактыўныя гульні і смажаныя самастойна на вогнішчы каўбаскі. Кошт удзелу (праезд туды-назад і абед) для дарослага – 10 тыс., для дзетак – 5 тыс.

Сябрам АПБ і тым, хто ўступіць пад час паездкі ў АПБ – удзел у экскурсіі бясплатны!
Сустрэчы 2 і 3 кастрычніка адбудуцца пры любым надвор'і, таму апранайцеся адпаведна.
 

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся да Дзьмітрыя Вінчэўскага (маб. мтс +375 336 887589, е-мэйл: Harrier@tut.by )
Здымкі з мінулагодніх назіранняў можна паглядзець тут: http://birdwatch.by/gallery/all-people?page=3

Здымак з EuroBirdwatch-2009 Дзьмітрыя Вінчэўскага