Нечакана: памер целамераў большы ў асобін-мігрантаў, чым у аселых таго ж віду

чорны дрозд

Памер целамераў лічыцца ключавым маркерам cтупені старэння клеткі і агулам фізіялагічнага стану асобіны. Акісляльны стрэс (оxidative stress), які прыспяшае скарачэнне целамераў, павялічваецца пад час энергетычна ёмкіх працэсаў - такіх, як міграцыя птушак. Аднак нашы веды ў адносінах параўнання даўжыні целамер у асобін таго самага віду, але з групы мігрантаў і аселых, адсутнічалі.

Таму каманда нямецкіх навукоўцаў вырашыла параўнаць даўжыню целамер (telomere length (TL)) і колькасць копій мітахандрыяльнай ДНК (mitochondrial DNA copy number (mitoDNAcn)) у мігрантаў і аселых чорных драздоў (Turdus merula) на востарве Helgoland (Германія). У кастрычніку-лістападзе 2018 г. пад час масавай міграцыі драздоў праз востраў, было адлоўлена для адпаведных прамераў і падлікаў 80 чорных драздоў-мігрантаў і 18 рэзідэнтаў, якія гнездавалі на востраве (апошнія былі адлоўлены раней і пазначаны каляровымі кольцамі). У абодвух групах птушак не было адрозненняў у долі палоў і ўзростаў.

Насуперак чаканням, пры вельмі падобнай шчыльнасці мітахондрый, даўжыня целамер была большай у асобін-мігрантаў. Гэта ставіць пад сумнеў традыцыйны погляд на міграцыю, якая з’яўляецца энергетычна каштоўным і стрэсуючым перыядам жыцця птушак і павінна прыспешваць скарачэнне даўжыні целамер.

Адно з магчымых тлумачэнняў атрыманых дадзеных можа заключацца ў тым, што толькі асобіны з параўнальна доўгімі целамерам прадпрымаюць міграцыю, таму што толькі яны могуць дазволіць сабе панесці падобныя высокія фізіялагічныя кошты. Акрамя гэтага, такая ўстойлівасць можа падтрымлівацца ўзмоцненай анціакісляльнай абаронай, якая можа быць уроджанай або набытай падчас міграцыі і прыпынкаў на адпачынак. Гэта магло б зменшыць акісляльнае пашкоджанне целамераў і падрыхтаваць птушак да энергетычных патрабаванняў міграцыі. У цэлым жа гэта падкрэслівае складаную ўзаемасувязь паміж міграцыяй і фізіялагічным станам кожнай асобіны і патрабуе далейшых даследаванняў. 

Крыніца: Pablo Salmón et al. 2026 Migratory Eurasian blackbirds have longer telomere length but similar mitochondrial density than resident conspecifics, J of Avian Biology 2026:1 e03547 https://doi.org/10.1002/jav.03547

Паводле https://nsojournals.onlinelibrary.wiley.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Здымак Сяргея Чарапіцы

 

На гэтую тэму:

Мігрыруючыя вераб’іныя птушкі таго ж віду выжываюць лепш, чым аседлыя

За адрозненні ў адлегласці міграцыі птушак можа адказваць адзін ген

Чорныя дразды ўмеюць раптоўна “пераключацца” на начныя міграцыі

Гарадзкія птушкі жывуць даўжэй, але іх жыццёвы патэнцыял значна горшы