У чацвер, 16 красавіка, у аўд. 140 на факультэце біялогіі і экалогіі Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Я.Купалы (корпус на завул.Даватара) з 14.00 адбудзецца чарговая сустрэча Заалагічнага гуртка, ў рамках якой Андрэй Храмогін (сябра Савета Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ) распавядзе пра свае ўражанні ад сустрэч з птушкамі каля Адэсы.
Пасля прэзентацыі Андрэя, Дзьмітры Вінчэўскі прадставіць новыя магчымасці для студэнтаў – сябраў АПБ па ўдзелу ў новым праекце і дзейнасці аддзалення і арганізацыі. Ўваход вольны. На здымку: Андрэй Храмогін пад час экскурсіі з вучнямі гімназіі №4 г.Смаргоні ў іх летніку. Здымак Ані Храмогінай- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ