Запрашаем сябраў АПБ (і не толькі) далучыцца да экскурсіі на птушак па маршруту: пас. Паўднёвы – Малая Альшанка – вдсх Бросты – Юзэфоўка – вялікая Альшанка – Фабрычны. Разам наведаем і зможам паглядзець птушак населеных пунктаў, сельгаспалеткаў, лясоў і вадаёмаў.
Збор на канцавым прыпынку аўт. 21 у пас.Паўднёвы ў 12.00, экскурсія працягнецца 4-5 гадзін. Неабходна ўзяць бутэрброды і гарачы напой, бінокль і палявы вызначальнік можа быць выдадзены на час экскурсіі (не забудцеся папярэдне замовіць іх!). Па ўсіх пытаннях звяртайцеся да Дзьмітрыя Вінчэўскага па маб. тэл. +375 336 887589 (мтс). На здымку - салавей, які спяваў у мінулым годзе недалёка ад пас.Фабрычны.- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ