Летнік для моладзі ў запаведніку "Халодны Яр" ва Ўкраіне

Кааліцыя Моладзевых грамадскіх арганізацый «Молода Черкашчына» абвяшчае конкурс на ўдзел у летніку «Новыя краіны-старыя суседзі" для лідэраў моладзевых арганізацый з Беларусі, Украіны, Расіі, Грузіі, Малдовы, Літвы і Эстоніі
Летнік адбудзецца ў малўнічым месцы запаведніка Халодны Яр, сяло
Мельнікі, Чыгірынскага раёну, Чаркаскай вобласьці з 3 па 8 ліпеня.
Праграма летніка прадугледжвае камунікаванне, абмен досведам,
культурныя прэзентацыі краінаў-удзельніц, экскурсійныя праграмы. Мэтай
мерапрыемства з'яўляецца наладжванне супрацоўніцтва паміж рознымі
грамадскімі арганізацыямі, распрацоўка міжнародных моладзевых
ініцыятываў.
Выдаткі на праезд да месца летніка, пражыванне і харчаванне будуць
аплочаныя арганізатарамі.
Да ўдзелу ў летніку запрашаюцца моладзевыя актывісты ва ўзросце ад 18
да 30 год.
Працоўная мова мерапрыемства – руская, але веданьне англійскай мовы
будзе лічыцца прыярытэтам.
Апошні тэрмін падачы заявак: 10 мая 2009 году.
Больш падрабязную іфармацыю пра летнік і форму заяўкі глядзіце ў
файлах
http://nastaunik.info/files/f/591_konkurs.doc
http://nastaunik.info/files/f/590_anketa.doc
Паводле рассылкі belngo.info