Мы зноў у сотні лепшых сайтаў, прысвечаных назіранням птушак!

Прыкладна 4 месяцы прайшло пасля таго, як скончылася он-лайн трансляцыя з гнязда пустальгі на нашым сайце, дзякуючы якой да нас штодзённа заходзілі нават да 1050 чалавек  (1055 было тут 05.05.2010) і мы нейкі час трымаліся на 30 месцы ў вызначэнні рэйтынгу BirdingTop1000 сярод сайтаў з усяго свету, прысвечаных бёдуотчынгу. І вось мы зноў сярод першых ста найлепшых!

У сярэднім штодзень на наш сайт завітваюць 640 разоў амаль 150 чалавек, найбольш за апошнія два месяцы іх было 9 лістапада, - 223 наведвальнікі.

У кастрычніку да нас заходзілі з 3407 кампутараў 12716 разоў. За палову лістапада – ўжо з 2228 кампутараў 9557 разоў.

Дзякуем усім нашым карыстальнікам – будзьма разам!

На гэтую тэму:
Happy birthday, Birdwatch.by!

11 месяцаў, каб апынуцца сярод 50 самых папулярных сайтаў бёдуотчараў

Comments