Happy birthday, Birdwatch.by!

Дакладна год таму наш сайт стаў афіцыйна карыстацца сваёй назвай – www.birdwatch.by
Цяпер мы можам цвёрда сцвярджаць: у нас ёсць месца для самавыяўлення ўсім, хто любіць птушак і хоча даведацца пра іх больш, а таксама расказаць пра гэтае сваё захапленне іншым. Мы робім гэты сайт усе разам, і кожны можа знайсці адпаведна са сваім вольным часам, ведамі і здольнасцямі кавалак працы, які зробіць наш сайт яшчэ лепшым.

Сёння, праз 365 дзён пасля пачатку, мы можам падвесці першыя сур’ёзныя вынікі.
Але перш, чым гэта зрабіць, я хачу пералічыць тых, без каго мы б не апынуліся у ліку найлепшых сайтаў для бёдуотчараў. Гэта:
Нашы самыя крэатыўныя і сучасныя адміністратары: Ягор Мальшэўскі, Глеб Кануннікаў, Ігар Кандыба (усе цяпер - Мінск)
Яўген Сліж (Гродна) – агульная мадэрацыя, ідэі і працавітасць 24 гадзіны на суткі (акрамя раніцы :))

Дзьмітры Гупенец (Гродна) - той, хто стварыў наш лагатып і выдатна афармляе ўсе нашы сувеніры (календарыкі, саколкі, блакноты)
Дзьмітры Якубовіч (Гродна) - нечаканыя і выдатныя фотаздымкі і глыбокія назіранні
Эла Данцова і Аляксей Ківачук (Брэст) - вельмі прыемныя і якасныя фотаздымкі птушак і цікавыя назіранні, а апошнім часам і навіны:
Сяргей і Андрэй Абрамчукі (Маларыцкі і Пружанскі раёны, Брэст, Гомель, Варшава) - трапныя назіранні і фотаздымкі:
Дзяніс Кіцель (Маларыта і Брэст) - навіны і ўнікальныя назіранні з Індыі і не толькі:
Юрка Бакур (Брэст і замежжа) - цікавыя здымкі і назіранні птушак (і не толькі іх) у Беларусі (і не толькі) :
Аляксандр Вінчэўскі (Мінск) - цікавыя назіранні і трапныя каментары і парады
Арцём Халандач (Гомель) - сакавітыя і каляровыя фотаздымкі і нарысы-назіранні са сваіх вандровак
Вадзім Пракапчук (Брэст і Каменец) - заўсёды вострыя каментары, навіны і цікавыя назіранні:
Аляксандр Мініч (Брэст) - дэталёвыя рэпартажы пра жыццё пустальгі ў словах і фотаздымках, а апошнім часам і відэа-фільмах і цікавыя ідэі па развіццю сайту:
Мікалай і Віктар Гулінскія і ганаровы сябра АПБ Жорж Гулеўскі (Гродна) - выдатныя і разнастайныя здымкі
Тацяна Раманава (Мінск) - нечаканыя ракурсы звычайных і не звычайных відаў на выдатных фотаздымках
Андрэй Несцераў (Мінск) - рэдкія (пакуль што), але пранікнёныя назіранні і мастацкія здымкі
Аляксандр Сербун (Брэст) - цікавыя здымкі і назіранні
Алег Кальчанка (Кобрын) - актуальныя каментары і творчыя справаздачы з разнастайных назіранняў
Мікалай Верабей (Любань) - выдатныя здымкі і цікавыя каментары
Аляксандр Семыкін (Брэсцкі раён) - пачуццёвыя здымкі
Маладыя і актыўныя бёдуотчары, пакуль рэдкія, але ў будучым, напэўна, актыўныя нашы аўтары: Дзяніс Табуноў (Брэст-Гродна), Алесь Страчук (Кобрын), Дзьмітры Шыманчук (Свіслацкі раён), Раман Шкабара (Горкі-Кобрынь), Аляксандр Рак (Маларыта), Юлія Патоцкая (Баранавічы)
Нашы замежныя сябры, без падтрымкі якіх наш сайт не стаў бы такім, якім ён ёсць цяпер: Леннарт Карлссан і Хокан Эртман (абодва – Швецыя) і фатографы, назіральнікі і каментатары: Віталій Хустачка (Украіна) і Святлана Вранава (Чэхія).

Шчыра дзякуем іншых зарэгістраваных (альбо пакуль не) нашых карыстальнікаў, якія сваімі каментарамі, меркаваннямі, пажаданнямі ці нават сваёй увагай робяць наш агульны сайт лепшым!

А цяпер некаторыя вынікі:
З 26.05.2009 (калі мы ўпершыню далучыліся да статыстыкі наведвання і вызначэння міжнароднага рэйтынгу) нас наведалі з 29146 кампутараў больш 115 тысяч разоў. Апошнія 2 дні (З і 4 мая) мы змаглі прыцягнуць на сайт больш тысячы чалавек. (паводле дадзеных Birding Top 1000)

А вось дадзеныя з Google.com за апошнія 11 месяцаў:
13386 наведвальнікаў прагледзелі 177563 старонкі на нашым сайце.
У сярэднім за адно наведванне праглядаецца амаль 5 старонак.
З 98 краін, з якіх заходзілі на наш сайт, пальму першынства ўтрымліваюць наведвальнікі з Беларусі: яны заходзілі 24586 разоў. Потым ідуць карыстальнікі з Польшчы (5719), Расіі (2611), Украіны (1322), Вялікабрытаніі (539), Швецыі (513), ЗША (445).
Цікавая статыстыка наконт таго, як людзі трапляюць на наш сайт. Аказваецца, на першым месцы (амаль 56%) – гэта пераходы са спасылак на іншых сайтах! Далей – амаль 33% выпадкаў – прамы набор нашай назвы ў браўзэры і 11% наведвальнікаў трапляюць на наш сайт праз пошукавікі.
Найбольш наведванняў адбылося праз непасрэдны заход на сайт: 12575 разоў. Потым ідуць наведвальнікі з сайту нашых партнёраў з Польшчы - www.peregrinus.pl . На трэцім месцы – заходы з пошукавіка Гугль (2733), далей пераход па ўнутраных спасылках нашага сайту (2493). Потым – з пошты mail.ru (2492), афіцыйнага сайту АПБ www.ptushki.org (1595), з пошты google.com (1499) і yandex (1467). Лінкі з іншых месцаў у інтэрнеце выкарыстоўваліся пакуль менш, чым у тысячы выпадкаў кожны.
Па колькасці заходаў на асобныя старонкі, канешне, лідзіруе он-лайн трансляцыя з гнязда сокала-пустальгі – на яе заходзілі 14149 разоў. Потым па папулярнасці ідуць раздзелы Нашы назіранні  - 9408 і Галерэя – 6368 праглядаў.
Старонка з табліцай вясновых прылётаў птушак у гэтым годзе праглядалася 1968 разоў. А лідэрам сярод асобных назіранняў – старонка з фотаздымкамі зімовай рэгістрацыі пад Гродна свірстуна, які на пры канцы вызначэння аказаўся горным (другая рэгістрацыя гэтага віду ў Беларусі) – гэтае назіранне праглядалі 1910 разоў!

Мы толькі ў пачатку цікавага шляху. Шмат працы, але і задавальнення ад таго, што яна атрымліваецца – яшчэ наперадзе. Будзьма разам – толькі так мы зможам дасягнуць большага!

Падрыхтавалі Дзьмітры Вінчэўскі і Ягор Мальшэўскі

На здымку Дзьмітрыя Вінчэўскага – сямейны бёдуотч – вось наша будучыня!
 

PS Паводле апытання на нашым сайце, большасць аддала свае галасы за тое, каб гэтую дату – 5 мая – лічыць Святам беларускіх бёдуотчараў!
Таму – са Святам Вас, сябры і калегі!

На гэтую тэму:
11 месяцаў, каб апынуцца сярод 50 самых папулярных сайтаў бёдуотчараў

Comments

Сёньня, 05.05, мы зноў пабілі ўласны рэкорд - нас за дзень наведалі 1055 чалавек.

А заходне-эўрапейскі дзень, па якому лічыць FatBirder, яшчэ не скончыўся, таму магчымы і большы вынік.

Шлю мои поздравления! Сайт за этот год сильно продвинулся. Благодаря инициативе многих людей, которых обязательно нужно было упомянуть и которые были упомянуты (приятно было найти и свое имя), теперь мы можем наблюдать плод нашей совместной работы. И он прекрасен. Что особенно приятно, что любые изменения всегда обсуждаются коллективно, поэтому и не остается никаких вопросов, и возвращаться на birdwatch.by всегда приятно. Это поистине тот сайт, который ДЛЯ ПТУШАК І ЛЮДЗЕЙ. Других таких сайтов о птицах в Беларуси я не знаю ;-)

Всегда интересно заходить на страницы сайта. Всех с Днем рождения и дальнейших успехов. Главное - не болейте и живите дружно. Удачи!

С большим удивлением здесь читаю своё имя. Я ведь ничего не сделала. Это обязательство. :-) Надеюсь на длинное и плодородное сотрудничество. Уже завтра найдёте на нашем чешском сайте www.vcpcso.cz статью о солове с беларуской фотографией Микалая Гулинского. Приглашаю посмотреть. 

Svě 

 

Святлана, Вашы каментары і парады вельмі важныя і даюць нам паглядзець на тое, што мы робім іншымі вачыма з другой краіны і з вышыні Вашага досьведу.

 Присоединяюсь к теплым словам и поздравлениям!!!!!

Одним словом, МАЛАЙЦЫ!!!!!

Ну, вот и у меня дома, наконец, появился ИНТЫРНЕТ, ну и в ём!!!    :-)

Среди всех фамилий, кто участвовал в создании сайта как-то незаметно "затерялась" фамилия Винчевского Дмитрия - автора статьи.

Как-то не совсем удобно писать про себя... Вот Дима и не написал ничего. Тогда я сам напишу несколько про него слов.

Дмитрий Винчевский (Гродно) - очень полезные советы, комментарии на каждую новость сайта, новую фотографию и наблюдение. Его увидеть в интернете можно и среди ночи, а наутро главная страница "обогощается" самыми свежими мировыми и национальными новостями. Отличный руководитель, один из лучших белорусских бердвотчеров и просто замечательный человек и друг!

Дзякуй, Дзяніс - не чакаў, але прыемна такое пра сябе прачытаць. Буду старацца, каб і далей адпавядаць тваім (ў многім авансавым) характарыстыкам.

Ну вось калі дапаможаце - тады не страшна!

Я ж пра гэта (ці амаль пра гэта) і артыкул гэты пісаў - калі разам - можам шмат добрага і цікавага (з)рабіць.

Victor (госць) - 10.05.2010 - 19:56

Ваш сайт дуже цікавий,в ньому птахи постають живими і потрібними людям, а ваші справи по приваблюванню птахів у штучні гніздівлі гідні глибокого вивчення.Видно,що у Білорусі свій стиль спостережень за птахами, його не сплутати,він особливий!Зі Святом бедуотчара!

AE (госць) - 10.05.2010 - 20:41

молодцы, сайт с годовщиной! Очень интересно мнение иностранцев читать. Насчет Дня бёдучера - наверно рановато еще, да и только с Интернетом возниконовение бёдинга в Беларуси нельзя наверно соотносить. По-моему даже за год ни одним бёдочером больше не стало, ни через сайт ни мимо него. Может я и ошибаюсь, тогда поправьте.

Очень приятно было увидеть нас с Лешей в списке имен:)

Год - это еще не много, но уже и не мало. Мы будем продолжать пополнять сайт своими наблюдениями и фотографиями,  а еще надо в рейтинге занять таки 1-е место:)))

Першае не рэальна - там трэба, каб па 10 тысяч наведвальнікаў заходзіла штодзень...

Але вось я тры дні не заходзіў у інтэрнет, а мы ўжо на 29 прасунуліся!