У чарговым дзьвюхтыднёвым конкурсе перамог Natura_list

Хоць шпакі (як і берасьцянкі) дагэтуль самыя звычайныя птушкі ў нашай краіне і амаль не баяцца людзей, аднак прыгожа сфатаграфаваць нават звычайных птушак атрымліваецца не заўсёды. Таму здымак шпака, зроблены Natura_list'ам, сапраўды быў падтрыманы нашымі карыстальнікамі заслужана і таму перамог у чарговым дзьвюхтыднёвым конкурсе на лепшы здымак на нашым сайце.

З вяртаньнем Oh-Voegel`я з творчай камандзіроўкі канкурэнцыя сярод здымкаў і аўтараў яўна павялічылася. Таму заходзьце ў галерэю, глядзіце на здымкі і выбірайце лепшыя фотаработы адпаведна свайму густу і прыгажосьці птушыных выяваў!

Віншуем пераможцу і чакаем ад яго новых фоташэдэўраў.

Самі Сабе Сваімі Сіламі

На здымку - шпак-пераможца.