Запрашаем сябраў АПБ (і не толькі) далучыцца да экскурсіі на птушак па маршруту: Межрайгаз – Забалаць – Русота - Малышчына – Дзевятоўка (вул.Таўлая). Разам наведаем і зможам паглядзець птушак населеных пунктаў, сельгаспалеткаў і старой таполевай алеі каля в.Русота.
Напэўна можна гарантаваць, што ўбачым такія віды як: сокал-пустальга, балотны і поплаўны луні, канюх-мышалоў ды некалькі відаў вераб’іных птушак. Збор на прыпынку аўт. 1 і 15 “Межрайгаз” (адразу пасьля павароту аўтобуса на вул.Карскага) ў 11.00, экскурсія працягнецца 4-5 гадзін. Неабходна ўзяць бутэрброды і гарачы напой, бінокль і палявы вызначальнік можа быць выдадзены на час экскурсіі. Калі ласка, загадзя папярэдзьце пра свой удзел і неабходнасць бінокля-вызначальніка на час экскурсіі.Па ўсіх пытаннях звяртайцеся да Дзьмітрыя Вінчэўскага па маб. тэл. +375 336 887589 (мтс).
На здымку – самец балотнага луня.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Oh-Voegel - 17.05.2009 - 21:18
экскурсия в дождь состоялась?
экскурсия в дождь состоялась?
Harrier - 17.05.2009 - 23:04
In reply to экскурсия в дождь состоялась? by Oh-Voegel
На жаль (ці не на жаль) НЕ
На жаль (ці не на жаль) НЕ АДБЫЛАСЯ.