Канферэнцыя АПБ у Гродна ў юбілейны год Канстанціна Тызенгаўза

У апошнія выходныя лютага гасцінная гімназія №1 імя акадэміка Я.Карскага сабрала ў Гродна трошкі больш за 60 чалавек, якія прыехалі на канферэнцыю Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ не толькі з Гарадзеншчыны, але і з Баранавіч, Брэста, Мінска, Віцебска, Варшавы і нават са Швецыі.

Сёлета канферэнцыя была прысвечана 225-годдзю нашага знакамітага земляка графа Канстанціна Тызенгаўза (1786-1853), заснавальніка беларускай арніталогіі, які нарадзіўся ў родавым маёнтку ў м.Жалудок, што ўсяго ў 100 км ад Гродна. Менавіта пра яго жыццё і некаторыя найбольш цікавыя дасягненні і распавёў д-р Юзэф Зямчонак з Варшаўскага ўніверсіітэту, аўтар трох кніг пра Тызенгаўзаў. Менавіта свае кнігі і падарыў д-р Зямчонак пасля цікавай прэзентацыі прадстаўнікам гімназіі, АПБ з Мінску і Гродна.

Д-р Ю.Зямчонак паказвае свае здымкі часткі калекцыі пудзілаў птушак К.Тызенгаўза, якая захавалася ў Віленскім універсітэце.

Вельмі эмацыйным атрымаўся цікавы расповед д.б.н. Васілія Грычыка з Мінску, які расказаў пра Налібоцкую пушчу, яе найбольш цікавыя мясціны, птушак і іншых жывёл, а таксама самыя драматычныя і балючыя страты.

 

Удзельнікі канферэнцыі былі рознага ўзросту, але ўсе яны з захапленнем слухалі пра Гарадзенскую частку Налібоцкай пушчы:

Пад час першага перапынку прадстаўнікі Слонімшчыны атрымалі цэлы набор дыпломаў і прызоў за перамогі і прызавыя месцы сваіх дзетак і падлеткаў у конкурсе малюнкаў "Пустальга - Птушка 2010 году":

А пасля перапынку адбыўся вясёлы і карысны конкурс для ўсіх удзельнікаў канферэнцыі. Каманды павінны былі з завязанымі вачыма як мага лепш намаляваць Птушку 2011 году - вялікага кулёна:

Малюнкі атрымаліся выдатныя, таму Журы ў выглядзе ганаровага сябра АПБ са Швецыі Ленарта Карлсана было цяжка выбраць пераможцу:

Аднак "цэнтральная" каманда перамагла і атрымала салодкія прызы, а ўсе ўдзельнікі конкурсу - налепкі з Птушкай 2011 году:

Пасля былі два майстар-класы. Як трэба рабіць і размяшчаць штучныя гнёзды, каб іх занялі птушкі, паказаў Дзяніс Кіцель (Мінск-Брэст):

а што можна ўбачыць і што можа атрымацца, калі здымаць птушак фотакамерай, распавёў і паказаў пяціразовы пераможца Гродзенскага абласнога фотаконкурса "Нашы птушкі" Мікалай Гулінскі:

Пасля справаздачы Савета аддзялення, якую агучыў Старшыня Дзьмітры Вінчэўскі:

адбыўся шэраг цікавых прэзентацый. 

Наш госць са Шведзкага арніталагічнага таварыства Ленарт Карлсон паказаў на прыкладзе партала для рэгістрацыі любых назіранняў любых відаў птушак, створанага ў Швецыі

і дасягнуўшага шматмільённых запісаў, што надзвычай каштоўныя навуковыя дадазеныя могуць атрымліваць і ненавукоўцы:

Пра сумнае мінулае і планы па рэінтрадукцыі вандроўнааг сокала ў нашай краіне распавёў Старшыня АПБ Аляксандр Вінчэўскі з Мінску:

Ганаровы сябра АПБ з Гродна і выдатны фотамастак Георгій Гулеўскі прадэманстраваў серыю сваіх найлепшых здымкаў пад музыку ў выглядзе слайд-шоў "Жывёльны Свет Гарадзеншчыны":

Свае самыя цікавыя ўражанні ад назіранняў за птушкамі ў Індыі пастараўся прадставіць Дзьмітры Вінчэўскі:

А Віталь Гуменны як вядоўца і рэдактар пад апладысменты прысутных паказаў і пракаментаваў два фільмы з серыі телепраграм "У аб'ектыве натураліста" Гродзенскага абласнога тэлебачання. Адзін - пра гарадзенскіх сокалаў-пустэльгаў - Птушку 2010 года, а другі - пра цікавыя месцы Ліпічанскай пушчы:

 

Здымкі Дзьмітрыя Вінчэўскага і Яўгена Сліжа,

Гродзенскае абласное аддзяленне АПБ і  сайт www.birdwatch.by

На гэтую тэму:

Дзьмітры Якубовіч - абсалютны пераможца Гродзенскага абласнога фотаконкурсу "Нашы птушкі-2011"