Бёдуотчары дапамогуць ахове птушак у Іраку

Пад час адмысловага курса па ўдасканаленню бёдуотчарскіх навыкаў, які арганізавала таварыства Nature Iraq (BirdLife у Іраку), за 10 дзён было адзначана 128 відаў птушак. “Бёдуотчынг у Іраку гэта параўнальна новая дзейнасць, і напэўна мы яшчэ шмат чаго не ўмеем” – пракаментаваў вынікі трэнінгу Мудхафар Салім (Mudhafar Salim) з Nature Iraq. Каманда з 10 трэнераў з усёй краіны сабралася ў Курдыстане (Паўночны Ірак) каб больш даведацца пра метады вызначэння і ўлікаў птушак, як атрымліваць дадзеныя і аналізаваць пагрозы. Самыя цікавыя назіранні пад час курсу ўключалі рэгістрацыі сцервятніка Neophron percnopterus, стэпавай пустальгі Falco naumanni, белаплямістай валасяніцы Ficedula semitorquata, шэрай стрынаткі Emberiza cineracea (усе пералічаныя віды маюць статус знікаючых).

Курс быў арганізаваны з дапамогай Рычарда Портэра (Richard Porter) – радніка блізкаўсходняга прадстаўніцтва BirdLife. Дзякуючы атрыманым назіранням былі вызначаны некалькі патэнцыйных ТВП (тэрыторый, важных для птушак). Паводле www.birdlife.org Падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі  На здымку з www.gallery.photo.net стэпавая пустальга

Comments