Перад вясновымі канікуламі фотавыстава Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ з лепшых здымкаў птушак, сфатаграфаваных фотаанімалістамі з Гарадзеншчыны, пераехала з гімназіі №1 імя акадэміка Я.Карскага ў сярэднюю школу №35, што ў пасёлку Паўднёвы г.Гродна.
У гэтай школе пад кіраўніцтвам Алы Мікалаеўны Аленнікавай, настаўніцы біялогіі, апошнія гады актыўна працуе клуб АПБ "Крылаты дазор". Дзеткі і падлеткі не толькі ўдзельнічаюць у розных акцыях і кампаніях нашай арганізацыі ("Птушкі на сталоўцы", "Птушка году", Сусветныя дні назіранняў за птушкамі ды інш.), але і падвышаюць свой узровень ведання птушак і бёдуотчараў на нашых абласных канферэнцыях.
На пры канцы красавіка фотавыстава з больш 30 здымкаў 4 аўтараў пераедзе ў гімназію №1 г.Шчучына, дзе ў пачатку мая запланавана свята, прысвечанае 250-годдзю праф.С.Б.Юндзіла (1761-1847). Праф.Юндзіл у 1785 — 1786 гг. выкладаў у школе ордэна піяраў у гэтым горадзе, а таксама быў настаўнікам уладальнікаў Шчучына Сцыпіёнаў дэль Кампа.
Пасля гэтага ён шмат гадоў як прафесар выкладаў батаніку і заалогію ў Віленскім універсітэце, між іншым яго вучнем быў заснавальнік беларускай арніталогіі граф Канстанцін Тызенгаўз (1786-1853), 225-ці гадовы юбілей якога мы таксама адзначаем сёлета.
Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
фота аўтара
На гэтую тэму:
Дзьмітры Якубовіч - абсалютны пераможца Гродзенскага абласнога фотаконкурсу "Нашы птушкі-2011"
Канферэнцыя АПБ у Гродна ў юбілейны год Канстанціна Тызенгаўза
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ