Перамог здымак зязюлі з вусенем

У чарговы раз у дзвюхтыднёвым конкурсе на лепшы фотаздымак на нашым сайце перамог Дзьмітры Якубовіч. Яго серыя фотаздымкаў зязюляў была сапраўды нечакана добрай, а здымак птушкі, трымаючай у дзюбе вусеня, быў ацэнены наведвальнікамі найлепш.

Цікава, што гэты здымак спадабаўся не толькі беларускім бёдуотчарам: дзякуючы сайту “Жывая вясна”, здымак з невялікай гісторыяй пра харчаванне зязюляў размешчаны на яе польскай і брытанскай старонках (гл.: www.springalive.net/pub_newsMore_570_1/Cuckoos_diet.html www.springalive.net/pub_newsMore_570_1/Kukulcza_dieta.html ) Ведай нашых! Нагадваем, што выстаўляць ацэнку здымку (ад 1 да 10 зорачак) можа нават незарэгістраваны наведвальнік нашага сайту.