Пол птушанят на пашах могуць вызначаць свойскія жывёлы

Выпас быдла можа ўздзейнічаць на змену суадносін палоў у птушанят, якія гняздуюць на гэтых пашах. Такую нечаканую выснову зрабіла група брытанскіх даследчыкаў. У прынцыпе, суадносіны самцоў-самак сярод птушанят могуць уздзейнічаць на выжыванне віду.

Навукоўцы знайшлі, што у гнёздах лугавых свірстуноў (Anthus pratensis) з’яўляецца менш самцоў, калі расліннасць каля гнязда зусім з’едзеная або зусім не абгрызалася быдлам. У той жа час параўнальна лёгкі выпас жывёлы прыводзіць да зменаў суадносін палоў у птушанят на карысць большай колькасці самцоў. 
У сваім артыкуле ў часопісе the journal Biology Letters, даследчыкі падкрэсліваюць, што такі эфект быў адзначаны ўпершыню.
Механізм такіх здвігаў пола ў патомства свірстуноў пакуль не зразумелы і чакае на дадатковыя даследаванні.
"Атрыманыя вынікі ... падтрымліваюць знойдзеныя раней заканамернасці, якія кажуць пра тое, што перавыпас або поўнае знікненне быдла з пашаў можа адмоўна адбіцца на папуляцыях птушак адкрытых прастораў” – сказалі навукоўцы.
Джына Прыор (Gina Prior) з Macaulay Land Use Research Institute каля Aberdeen і яе калегі вывучалі лугавых свірстуноў у Цэнтральнай Шатландыі. Яны падзялілі даследчую пляцоўку на розныя ўчасткі з рознай ступенню выпасу на іх, а на некаторых быдла не пасвілі ўвогуле.
"Мы ведаем ужо, што марскія віды птушак могуць змяняць суадносіны палоў у будучага патомства ў залежнасці ад умоваў асяроддзя, аднак да гэтага часу ніхто не вывучаў такую магчымасць у такіх умовах” – сказаў д-р Дарэн Эванс (Darren Evans) з Hull University. “Таму ведаючы, што многія нашы звычайныя віды птушак змяншаюць сваю колькасць, мы павінны задумвацца над ахоўным аспектам падобных даследаванняў і што мы можам вынесці з іх для гэтага.”
Даследчыкі прапанавалі сваё тлумачэнне – змены ў суадносінах самцоў і самак у розных гнёздах звязаныя з  рознай якасцю асяроддзя для птушак.
Калі выгадаваць самак менш затратна энергетычна, чым выгадаваць самцоў, зразумела, што птушкі у горшых умовах дзякуючы пакуль не зразумеламу механізму будуць менавіта такім чынам – праз павелічэнне суадносін самак да самцоў у вывадку – адказваць на горшае для іх асяроддзе вакол гнязда. Другое магчымае тлумачэнне – якое не выключае першага  - ёсць у тым, што маладыя самкі шукаюць самцоў для гнездавання далёка ад месца нараджэння, такім чынам гадаванне большай колькасці самак у горшым асяроддзі прывядзе да таго, што больш птушак пакінуць яго і змогуць знайсці нешта лепшае для сябе.
Акрамя гэтага, д-р Эванс дадаў, што яны знайшлі, што на ўчастках, дзе пасвілася быдла і авечкі, свірстуны адкладвалі большыя па памеру яйкі. Птушаняты, якія выводзіліся з такіх яек хутчэй за ўсё маюць больш шанцаў выляцець з гнязда і перазімаваць.
Птушкі выбіраюць такія ўчасткі, бо яны маюць разнастайную структуру кароткай і высокай расліннасці. Такім чынам, перашя дазваляе лягчэй заходзіць безхрыбетных – асноўную ежу дарослых свірстуноў і птушанят, а высокая лепш маскіруе іх гнёзды. 
Лугавыя свірстуны гняздуюць не толькі на сельгасземлях і даволі шырока распаўсюджаны ў Брытаніі.
Паводле прадстаўніка RSPB, від параўнальна хутка зменшыў сваю колькасць з 1970-х гг. і доўгі час захоўваў больш-менш стабільнае становішча. Аднак цяпер зноў назіраецца змяншэнне папуляцыі і не вядома дакладна з чым яно звязанае. 


Паводле www.news.bbc.co.uk (тэкст і здымак гнязда) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by