29 верасня ў вусці Віцьбы ў самым цэнтры Віцебска можна была назіраць прыгожую птушку — вялікую белую чаплю (Egretta alba). Чапля, не звяртаючы асаблівай ўвагі на людзей, лавіла рыбу.
Вялікая белая чапля занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі, а ў 2008 годзе была птушкай года. Для нашай краіны яна — пералётная, зімуе ў Афрыцы або Міжземнамор'і, хаця адзінкавыя птушкі застаюцца на зіму і ў Беларусі.
Гнездавыя калоніі віду вядомыя толькі на Палессі, але пасля гнездавання і негняздуючыя асобіны назіраюцца па ўсёй Беларусі.
Тэкст і здымак паводле Сяргей Серабро, БелаПАН
На гэтую тэму:
Белыя буслы ўпадабалі цэнтр Гродна
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
biot - 30.09.2011 - 14:09
Цікавы здымак з камянямі...
Цікавы здымак з камянямі... Нібы та на моры зроблены.
Harrier - 30.09.2011 - 14:11
In reply to Цікавы здымак з камянямі... by biot
Я ў 2009 годзе вясною бачыў
Я ў 2009 годзе вясною бачыў пралётных вбч над Нёманам таксама ў цэнтры гораду, але Горадні - каля "старога" маста.
Nasrto - 15.11.2011 - 04:26
Красивая птица! Жаль, что их
Красивая птица! Жаль, что их все меньше
biot - 15.11.2011 - 04:31
In reply to Красивая птица! Жаль, что их by Nasrto
Nasrto, наоборот, этих
Nasrto, наоборот, этих становится все больше.
Их меньше становилось тогда, когда перья (эгретки) использовали как украшение для шляпок.
Сейчас же законодательство довольно строгое и это может стать уголовным делом.
Правда, белых цапель стреляют на рыбхозах еще охотники как якобы вредящих рыбному хозяйству птиц, но и этот урон не губителен для популяции.
biot - 15.11.2011 - 04:37
In reply to Красивая птица! Жаль, что их by Nasrto
Вот
Вот