Маладыя зімародкі любяць вандраваць

Прайшоў амаль месяц, як Польскі зімародак апынуўся ў ... Вялікабрытаніі!Маладая птушка была злапаная ў арніталагічную сетку на ўзбярэжжы Англіі ў рэзерваце Orford Ness. Аказалася, што зімародак (Alcedo atthis) быў акальцаваны ў польскім нацпарку Drawieńskim 6 ліпеня як птушаня і па прамой адлегласць да месца адлову склала 971 км.

Арнітолаг Раман Кухарскі (Roman Kucharski), які акальцаваў птушку, адзначыў, што зімародкі, акальцаваныя ў Польшчы былі рэгістраваныя ў Гішпаніі (2100 км), Францыі (1200 км), а таксама між іншым у  Швейцарыі і Харватыі. Таму птушка, якаяа заляцела на Брытанскія астравы, яўна не стала рэкардсменам. Звычайна вандроўкі на вялікую адлегласць прадпрымаюць маладыя птушкі, тады як дарослыя стараюцца трымацца сваіх гнездавых тэрыторый.
У поймах рэк Drawa, Wda i Brda гняздуе найбольшая польская папуляцыя зімародкаў. Раман Кухарскі сказаў, што апошнія тры гады былі доўгія і марозныя зімы, а гэта цяжкі час для зімародкаў і многія птушкі загінулі з пераахалоджання і недахопу ежы. Аднак польскія даследчыкі мяркуюць, што маладая птушка вернецца ў нацыянальны парк наступнай вясною каб гнездаваць амаль у тым месцы, дзе з’явілася на свет


Паводле PAP Nauka w Polsce праз www.birdwatching.pl  падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
Здымак зімародка Мікалая Гулінскага
 

На гэтую тэму:

Новы рэкорд - мільён закальцаваных птушак за год

Выратаваць туамоцкіх зімародкаў

 

Новыя рэкорды куліка-каменешаркі

Доўгая дарога дадому

Эпічныя міграцыі палярных крычак пацверджаны сучаснымі тэхналогіямі

Незвычайныя птушыныя падарожжы

Знойдзены “ген міграцыі” птушак?