Шатландзкаму крыжадзюбу больш не пагражае знікненне

Адзіны від птушак – эндэмік Брытанскіх астравоў, быў выключаны з Чырвонага спісу рэдкіх і знікаючых відаў жывёл гэтай краіны.
Каралеўскае таварыства абароны птушак (RSPB – партнёр BirdLife у Вялікабрытаніі) прызнала папуляцыю шатландзкага крыжадзюба стабільнай і не адпавядаючай больш статусу “знікаючага віда”. Аднак крыжадзюб – адзін з нямногіх добрых прыкладаў відаў, статус аховы якіх атрымалася знізіць у 2009 годзе. Падрабязней пра  новы Чырвоны спіс Вялікабрытаніі гл. тут: http://www.birdwatch.by/news/345


У мінулым годзе RSPB зрабіла прагноз, што з пацяпленнем клімату шатландзкаму крыжадзюбу можа пагражаць нават полнае знікненне.
Від засяляе толькі шатландзкія сасновыя лясы – як старажытныя Каледоніі, так і камерцыйныя пасадкі. Від можна ўбачыць у Highlands, Cairngorms і высакагор’ях Perthshire і Argyll.
 Улікі віда, праведзеныя дзякуючы падтрымцы RSPB і Scottish Natural Heritage, далі прыкладна 13000 асобін, такім чынам статус віду быў паніжаны.
Паводле www.news.bbc.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.BirdWatch.by.
Здымак з www.flickr.com