Птушкам крызіс ня страшны

Хаця ў апошні час брытанцы вымушаны падцягнуцьт свае паясы, вераб’іныя птушкі ў іх садах не мусяць рабіць тое самае. Бо продажы разнастайных кармоў для дапамогі птушкам выраслі, асабліва ў час з халодным надвор’ем.

Пад час апошняга апытання грамадзкай думкі ў Вялікабрытаніі рэспандэнтам, між іншым, было зададзена пытанне: "Ці зменшылі Вы падкормку птушак гэтай зімой каб захаваць больш грошай для іншых расходаў хатняга бюджэту?”. Адказ быў надзіва карысны для птушак, бо “птушкі прыносяць задавальненне і людзі не могуць жыць без іх”. Две трэціх рэспандэнтаў апытання сацыялагічнай службы Omnibus выкладваюць дадатковае харчаванне для птушак. З іх 88% сказалі, што яны не рабілі і не плануюць змяншаць свае расходы на гэта. Найчасцей такі адказ выбралі рэспандэнты з найстарэйшай апытваемай групы (66 год і больш).


Апошняе лютаўскае пахаладанне прывяло да значнага росту продажаў корму для птушак – адзначае прадстаўнік Брытанскага арніталагічнага трасту (British Trust for Ornithology (BTO)). У параўнанні з сярэдзінай студзеня агульныя продажы самай папулярнай кампаніі Ernest Charles, якая рассылае замоўлены корм па пошце, павялічыліся за апошні тыдзень больш чым на 70%.  Падобны рэзкі рост продажаў адзначылі таксама ў сетцы крамаў Gardman, адной з найбольш папулярных у сектары продажаў харчавання для дзікіх птушак.


Магчыма, таксама дзякуючы гэтаму пад час Garden BirdWatch – назіранням птушак у садах ды прысядзібных участках, які дзякуючы мноству назіральнікаў праводзіць BTO штозіму, менавіта ў апошнія дні быў адзначаны вялікі рост колькасці рэгістрацый драздоў-піскуноў, чорных і белабровых драздоў, крапіўнікаў, юркоў і іншых відаў птушак.


Вельмі арыгінальна пракаментаваў гэта каардынатар ВТО Тым Гарысан (Tim Harrison): "Узрост продажаў корму для дзікіх птушак паказаў глыбокія пачуцці, якія маюць людзі да птушак нашых садоў. Вось чаму, як брытанцы, мы плацім сотні мільёнаў фунтаў на іх падтрымку штогод. У дзень Святога Валенціна падарыце шакалад сваім любімым, насенне сланечніка – Вашым птушкам і свае дадзеныя з назіранняў за птушынай сталоўкай на сайт  BTO."


Паводле www.wildlifeextra.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
Здымак сіняй сініцы на сталоўцы Дзьмітрыя Вінчэўскага


На гэтую тэму:

Карміць птушак ці не?

Дадатковае харчаванне для птушак можа змяншаць іх поспех гнездавання

Як у школе арганізаваць дапамогу птушкам ўзімку?

Ахове птушак у Гродна – 80 гадоў

Шэрыя зімы для сінix сініц

Шатландзкая бёдуотчарка рыхтуе птушкам пачастунак з жамяры