Нядаўна LIPU (BirdLife у Італіі) і Banca Monte dei Paschi di Siena, адзін з найбуйнейшых італьянскіх банкаў, выпусцілі крэдытную картку каб дапамагчы ахове прыроды. Паводле дамовы з банкам LIPU атрымае з кожнай распаўсюджанай карткі 3 эўра.
Дагэтуль ініцыятыва была даволі паспяховай і ўжо 1800 картак распаўсюджана. "Ідэя дапамагчы прыродзе з дапамогай крэдытных картак – выдатная ініцыятыва” – сказала Сара Арланд’і (Sara Orlandi), фандрайзер LIPU. "Такія карткі таннейшыя за звычайныя і вы вельмі проста можна аддаць ім прыярытэт перад іншымі карткамі праз сістэму home banking. Аднак найбольш важнае тое, што Вы дапамагаеце LIPU’s захоўваць навакольнае асяроддзе”.
Створанае ў 1965, LIPU была першым італьянскім таварыствам-асацыяцыяй, якая стала ахоўваць птушак і дзікую прыроду. На кожнай картцы змешчана выява пара белых буслоў. Пад час доўгіх міграцый з месцаў зімоўкі ў трапічную ці нават Паўднёвую Афрыку белыя буслы карыстаюцца цёплымі слупамі паветра, якія падымаюцца ад зямлі. Дзякуючы ім птушкі могуць амаль без узмахаў крылаў падымацца на вялікую вышыню а потым планіраваць, лунаючы, да наступнага падобнага тэрміка. Зразумела, што такая тэхніка міграцыі не можа быць выкарыстана над вялікімі ваднымі паверхнямі або высокімі гарамі. Таму патэнцыяльныя маршруты міграцыі абмежаваныя і птушкі вымушаны канцэнтравацца на перашыйках каб бяспечна пераляцець з Еўропы ў Афрыку ды назад.
Менавіта ў падобных месцах птушкі вельмі ўразлівыя не толькі ад змены біятопаў, але і ад палявання, сутыкненняў з канструкцыямі, збудаванымі чалавекам (ЛЭП і ветраныя электрастанцыі).
BirdLife паспяхова дамагаўся змяншэння нелегальнага палявання на мігрыруючых відаў птушак у Міжземнамор’і, а ў гэтым годзе абвесціў новы праект “Лунаючыя мігранты”, які мае на мэце захаваць найбольш важныя шляхі міграцыі птушак на Сярэднім Усходзе і ў Афрыцы.
Паводле www.birdlife.org падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.BirdWatch.by
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ