Пакалечаных вылюдкамі птушанят баклана ўсыпляюць

Чашніцкія ветэрынары прыйшлі да высновы, што птушаняты баклана з адрэзанымі наддзюб’ямі не жыццяздольныя.
Таму было прынята рашэнне усыпіць няшчасных птушак.

Сёння спецыялісты (ветурач, эколагі і супрацоўнікі МНС) адлавілі і ўсыпілі першых 10 птушанят — з дапамогай снатворнага. Потым «утылізавалі». Аб такім развіцці падзей паведамляе «Камсамолка» са спасылкай на начальніка Чашніцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Юрыя Чарнавусава. Газета піша, што «пакуль птушанё кормяць бацькі, яно яшчэ можа пажыць, але, калі птушаняты стануць на крыло, яны не змогуць самастойна харчавацца».


І ўсыпленне — адзіны гуманны выхад у гэтай сітуацыі.


У Чашніцкім райвыканкаме прайшло пасяджэнне па гэтым пытанні. На возеры Лукомскае, дзе былі знойдзеныя знявечаныя птушкі, міліцыя абследавала тэрыторыю. Мясцовае РАУС праводзіць расследаванне па гэтым факце і шукае вылюдкаў.

Паводле www.news.vitebsk.cc
Здымак Віталія Кашчэева