Птушаняты скапы будуць зноў мігрыраваць пад назіраннем спадарожнікаў

Дзве з трох маладых скопаў з гнязда ў Highlands (Шатландыя), “атрымалі” спадарожнікавыя GPS-перадатчыкі. Такім чынам, іх месцазнаходжання можна будзе рэгулярна адсочваць. Птушаняты яшчэ не выляцелі з гнязда, якое знаходзіцца пад пастаяннай аховай шатландзкага аддзялення Каралеўскага таварыства абароны птушак (RSPB Scotland staff). Іх маці, дарослая самка па імені ІДжэй (EJ) вярнулася ў Loch Garten каля Aviemore каб гнездаваць тут сёлета, ў 50ты сезон, калі гняздо знаходзіцца пад пастаянным назіраннем і аховай.


У мінулым годзе абедзве маладыя птушкі з гэтага гнязда, якія таксама атрымалі спадарожнікавыя перадатчыкі, не здолелі даляцець да Заходняй Афрыкі – месца асноўнай зімоўкі віду. Маладая самка Nethy пасля зігзагападобнага перамяшчэння па Шатландыі, ў пачатку верасня была збіта машынай на адным з невялікіх астравоў недалёка ад шатландзкага ўзбярэжжа.
Малады самец Deshar быў адсочаны ў Францыі, а потым праляцеў больш 2000 км над адкрытым акіянам у памылковым кірунку каля Азорскіх астравоў, і загінуў у водах Атлантыкі ў кастрычніку.
Рычард Фэкстон (Richard Thaxton), мэнэджэр Loch Garten Osprey Centre, сказаў: "На падставе гэтых смутных гісторый мы яшчэ раз даведаліся, што шмат скопаў і іншых мігруючых птушак паміраюць у свой першы календарны год. Аднак мы ўсе маем надзею, што птушаняты гэтага, юбілейнага для гнязда году, даляцяць на зімоўку бяспечна і можа ў нейкі дзень нават вярнуцца да нас.”
 У мінулым годзе, дзякуючы ўэб-камеры, размешчанай на гняздзе скопаў, за іх жыццём сачылі он-лайн больш 200 тысяч чалавек.

Як сучасныя тэхнічныя прылады выкарыстоўваюцца для даследавання і аховы іншых відаў птушак, можна прачытаць на нашым сайце тут: http://www.birdwatch.by/news/467

Здымак скапы з www.wnywildlife.com
Паводле www.news.bbc.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.BirdWatch.by