Конкурс фота для вокладкі кнігі “Сакрэты птушак”

Да 12 жніўня арганізатар конкурсу – польскае выдавецтва Galaktyka – чакае на цікавыя здымкі птушак, адзін з якіх будзе выкарыстаны на вокладцы перакладной кнігі брытанскага арнітолага д-ра Ціма Біркхэада (Tim Birkhead) пра здзіўляючы свет птушак і як дзейнічаюць іх органы пачуццяў у розных сітуацыях і ў розных відаў.

 
Правілы конкурсу „Сакрэты птушак” выдавецтва Galaktyka (Польшча)

Конкурс „Sekrety ptaków”, далей “конкурс”, арганізаваны на ніжэй пералічаных Правілах згодна з законамі, якія яго датычаць.

Арганізатар конкурсу – выдавецтва Galaktyka Sp. z o.o. з юрыдычным адрасам у г.Лодзь, Польшча ( у Łodzi, ul. Łąkowа 3/5, NIP: 726-000-43-75, REGON: 470652550.)


1. Мэта конкурса – выбраць здымак, які будзе на вокладцы польскага выдання кнігі Ціма Біркхэада “Сакрэты птушак. Здзіўляючы свет птушыных здольнасцяў.” („Sekrety ptaków. Fascynujący świat ptasich zmysłów”, autorstwa Tima Birkheada), арыгінальная назва „Bird Sense: What it's Like to be a Bird”), якая ніжэй называецца “кніга”.
2. Конкурс пачынаецца 12 ліпеня і заканчваецца 12 жніўня 2012 г.
3. Вынікі будуць абвешчаны да 20 жніўня 2012 г.
4. У конкурсе могуць удзельнічаць толькі паўналетнія.
5. Здымкі аб’ёмам да 500 Kb або лінкі да іх з выявамі птушак, якія жывуць у Польшчы (аднак гэта пажаданая, але не абавязковая ўмова), трэба даслаць на адрас sekretyptakow@galaktyka.com.pl.
6. Аўтары павінны мець дасланыя на конкурс здымкі ў высокай якасці памерам не менш за 3000x2000pix.
5. У тэме ліста трэба напісаць „Konkurs Sekrety ptaków”.
6. У тэксце е-мэйла са здымкам(і) трэба напісаць лацінкай свае Імя, Прозьвішча, ўзрост, е-мэйл, паштовы адрас і тэлефон).
7. Аўтарскія правы на здымкі, якія дасланыя на конкурс, мусяць належаць асобам, якія іх дасылаюць.
8. Здымкі, дасланыя на конкурс, не могуць быць прадметам ліцензійнай дамовы, а таксама не павінны былі быць апублікаваныя ў кнігах ці часопісах.


Калі ўзнагарода будзе прызнаная замежнаму ўдзельніку конкурсу, ён павінен будзе самастойна аплаціць паштовыя расходы на дастаўку прыза і магчымыя мытныя плацяжы.


9. Сярод дасланых здымкаў Журы, ў якім будуць прадстаўнікі Арганізатара конкурсу, выбярэ здымак, які будзе на вокладцы кнігі.
10. Пасля выбару здымка-пераможцы Арганізатар скантактуецца з яго аўтарам, каб падпісаць адпаведную дамову, ў якой будуць акрэслены ўмовы выкарыстання здымка для публікацыі.
11. У выпадку, калі ніводны з дасланых здымкаў не будзе прызнаны адпаведным на вокладку кнігі, арганізатар застаўляе сабе права не прызнаваць галоўную ўзнагароду.
12. Абрады журы тайныя, рашэнне канчатковае і не можа быць абскарджана. Рашэнне журы плануецца апублікаваць на сайце арганізатара www.galaktyka.com.pl  да 20 жніўня, аднак дата можа быць і пазнейшай.
13. Удзел у конкурсе азначае згоду з яго ўмовамі, а таксама згоду на выкарыстанне арганізатарам асабістых дадзеных згодна з законам пра ахову асабістых дадзеных ад 29.08.1997 г.
14. Арганізатар абавязуецца выкарыстоўваць асабістыя дадзеныя выключна для правядзення конкурсу. Кожны з удзельнікаў можа змяніць дасланыя дадзеныя ці патрабаваць іх выдалення.
15. Удзел у конкурсе раўназначны з падпісаннем заявы, што аўтар здымку і той, хто яго даслаў – гэта адна і тая ж асоба.
16. Арганізатар мае права не дапускаць асобных удзельніка(ў) да ўдзелу ў конкурсе.


Паводле www.fotoptaki.art.pl падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by