Крымінальнай справы па факце здзекаў з бакланаў не будзе + VIDEO

Такое рашэнне прыняла пракуратура Чашніцкага раёна (Віцебшчына) пасля вывучэння матэрыялаў, атрыманых ад мясцовай міліцыі.

Аднак «былі заўважаныя прызнакі адміністрацыйнага правапарушэння» — артыкул 15.45 КоАП — жорсткае абыходжанне з жывёламі. У выніку, РАУС перадаў матэрыялы ў Лукомльскі сельсавет для складання пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэнні ў адносінах жыхара Чашніцкага раёна, паведамляе БЕЛТА.


Нагадаем, што нялюдзкія дзеянні былі заўважаныя арнітолагам і сябрам АПБ Віталіям Кашчэевым на возеры Лукомскае 17 чэрвеня: “…Через день я вновь посетил остров с Игорем Бышневым поснимать колонии. После съемок найденный свежий труп птицы с отрезанным верхним надклювьем насторожил. В результате мы обнаружили, что  все птенцы нижних гнезд живые сидели без верхних надклювий. Более ужасного зрелища с птицами мне не приходилось видеть ранее. Невольно наступает неприязнь к людям, которые могли это сделать - тем, которым жалко рыбы, съеденной птицей. Вероятно в этом замешан местный рыбхоз, так как клювы могут оценены  и поощрены только там.”

Птушанят давялося ўсыпіць, паколькі шанцаў выжыць з такой траўмай у іх не было. Міліцыя кажа, што знайшла зламысніка.


Асоба, якая праходзіць па справе, скалечыла птушак дзеля грошай. Як вядома, бакланы з’ядаюць шмат рыбы, а рыбгасы ўводзяць узнагароджанні за здабычу гэтых птушак: ад 25 да 50 тысяч за адну забітую птушку. Пацвярджэннем здабычы лічыцца здадзеная дзюба або лапкі.


Паводле www.euroradio.fm і ўласных матэрыялаў
Здымак і відэа Ігара Бышнёва