У межах ініцыятывы Інстытута імя Гёте “Культура і развіццё: менеджары ў сферы культуры” (www.goethe.de/minsk ) і праекта “Маладыя беларускія фатографы” Андрэя Лянкевіча, абвяшчаецца конкурс для маладых фатографаў, працы дзесяці з якіх увойдуць у фота-альбом, прысвечаны сучаснай беларускай фатаграфіі.
Кніга пабачыць свет на пачатку 2013 года ў нямецкім выдаўніцтве Kehrer (www.kehrerverlag.com ), будзе распаўсюджвацца ў крамах па ўсім свеце і будзе прэзентавана на найбуйнейшым кніжным кірмашы ў Франкфурце ў верасні 2013 г.. Фота-праекты для кнігі адбярэ Маціас Хардэр (Matthias Harder), куратар і кіраўнік музея Хельмута Ньютана ў Берліне. Таксама Маціас Хардэр правядзе адкрытую лекцыю ў Мінску ў верасні 2012г..
Патрабаванні да ўдзельнікаў:
- узрост да 35-ці гадоў уключна
- беларускае грамадзянства
- фота-праект выкананы асабіста ўтарам
- калектыўныя заяўкі не разглядаюцца
Заяўка павінна ўключаць наступныя элементы:
1. Скончаны фота-праект (не больш за 3-ы праекты ад аднаго ўдзельніка), да 20 фотаздымкаў у праекце, памер фотаздымка: 1000 pix па большым баку. Кожны праект мусіць быць у асобным файле-архіве ( ZIP альбо RAR) ці тэчцы, якая будзе мець імя па назве праекта, лацінскімі літарамі. Напрыклад: "Ptushki_Belarusi";
2. Канцэпцыя праекта ў тэкставым файле (не больш за 1000 сімвалаў) на Беларускай мове;
3. Біяграфія ўдзельніка;
4. Партрэт удзельніка з пазнакай аўтарства фатаграфіі;
Усе матэрьялы мусяць быць дасланы ў адным файле-архіве ( ZIP альбо RAR), які будзе мець імя удзельніка лацінскімі літарамі. Напрыклад: "Jakub_Kolas.zip".
Заяўкі дасылайце, калі ласка, на email belarusyoungphotography@gmail.com не пазней за 20.08.12.
Усе пытанні па праекту , калі ласка, накіроўваеце Андрэю Лянкевічу на liankevich@gmail.com
Паводле www.goethe.de/minsk
Здымак фатографаў-анімалістаў Дзьмітрыя Вінчэўскага
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ