Віншуем з нараджэннем новага бёдуотчара!

Шчыра віншуем Віту і Івана Багдановічаў, у якіх 1 жніўня нарадзіўся сынок Серафім.

Ваня - найбольшы знаўца беларускіх лебедзяў, якіх акальцаваў сотні. Аднак і Віта звязана з птушкамі. Бо ў 2009 годзе іх сям'я ўтварылася ў найбольш вядомым "птушыным" месцы ў Беларусі - ў горадзе Тураве. Адразу пасля роспісу маладажоны сфатаграфаваліся ў помніка кулікам-марадункам.

Спадзяемся, што сынок вырасце не менш цікаўным і неабыякавым да прыроды ды птушак, чым яго бацькі. А яны яму ў гэтым дапамогуць.

Зычым здароўя малышу і поспехаў шчаслівым бацькам.

Сябры і калегі

Comments