Самы папулярны польскі партал бёдуотчараў запрашае на наш Birdrace

Дапамагчы нам запрасіць польскіх аматараў назіранняў птушак на ІХ-ы Адкрыты чэмпіянат Беларусі па спартыўнай арніталогіі пагадзіўся самы папулярны ў Польшчы партал для бёдуотчараў www.Birdwatching.pl .

Сёння на ім ў топ-навінах з'явілася абвестка, якая коратка распавядае пра гісторыю і мэты спаборніцтваў па назіраннях птушак, а таксама адсылае зацікаўленых на наш сайт па Правілы і ўмовы ўдзелу.

Як мэдыя-партнёр гонак за птушкамі, партал будзе таксама асвячаць і асноўныя вынікі падзеі.

Спадзяемся, што колькасць і геаграфія ўдзельнікаў чэмпіянату дзякуючы падобнай супрацы павялічыцца і дзякуем уладальніку парталу Матэушу Матысяку за падтрымку.