Саколкі з лога Birdrace-2012 можа замовіць кожны!

Да раніцы аўторка, 4 верасня, прымаем замовы на друк любога з двух лога сёлетняга Адкрытага чэмпіянату Беларусі па спартыўнай арніталогіі на саколках рознага колеру. Лога ўжо традыцыйна створана гарадзенскім дызайнерам Дзьмітрыям Гупянцом. За аснову з ласкавай згоды аўтара здымку – Мікалая Вераб’я – ўзяты чорны свіргуль, Птушка 2012 году.

Колькасць саколак, або цішотак, якія можа замовіць адна асоба, у прынцыпе неабмежаваная. Аднак, чым большую колькасць Вы замаўляеце, тым раней хацелася б да крайняй даты атрымаць Вашу замову каб паспець яе выканаць.
Дзякуючы разнастайнасці колераў цішотак у крамах, сёлета будзе магчымы друк лагатыпа ў выглядзе напыленьня на белым фоне памерам прыкладна А4 на саколках белых, пясочнага (памер толькі S), cветла- і цёмна блакітнага, ярка-сіняга, бірузовага, шэрага і чорнага колеру. Як выглядае логатып мінулагодніх гонак за птушкамі на шэрай саколцы можна паглядзець тут: http://birdwatch.by/gallery/harrier/bedreisery-paslya-padvyadzennya-vyn%D1%96ka%D1%9E-birdrace-2011


Для таго, каб зрабіць замову, трэба выбраць варыянт логатыпу (першы або другі), памер (напрыклад, 46-48 ці S), пажаданы(я) колер(ы) цішоткі (напрыклад, шэры або чорны, альбо найлепш шэры, калі яго не будзе – чорны, калі яго не будзе – цёмна-сіні і д.п.) ці выключны колер (толькі пясочнага – калі саколкі адпаведнага колеру і памеру не будзе ў крамах, то тады такая замова не будзе выкананая зусім).

Варыянт №1

Варыянт №2
Кошт адной цішоткі з надрукаваным лога ў залежнасці ад колеру і краіны-выробніка будзе ад 100 да 150 тыс. руб. Зробленыя цішоткі плануецца перадаваць перад спаборніцтвамі праз кіроўцаў рэйсавых аўтобусаў у гарады замоўнікаў. Таму для кожнай замовы ў залежнасці ад яе велічыні трэба дадаць 15-30 тысяч. Усе іншыя варыянты перасылкі трэба будзе абмяркоўваць асобна.


З пытаннямі і замовамі звяртайцеся да Дзьмітрыя Вінчэўскага на е-мэйл harrier@tut.by
Абавязкова пазначайце свой мабільны нумар для магчымасці своечасовай сувязі.