Пасля трох гадоў барацьбы за захаванне апошняга вядомага параўнальна вялікага месцапражывання крытычна пагражаемага віду бегунка Джэрдана (Rhinoptilus bitorquatus) наступіў новы этап. Ва ўсходняй Індыі дагэтуль атрымлівалася прыпыніць будаўніцтва каналу Teluga Ganga, які планавалася пракласці праз участак кустарнікавых джунгляў плошчай каля 1000 га.
Бамбейскаму таварыству натуральнай гісторыі (Bombay Natural History Society (BNHS, BirdLife у Індыі) атрымалася дамагчыся рашэння Вышэйшага суда краіны, які наказаў змяніць трасу пракладкі канала ў абход гэтай тэрыторыі. Аднак стварэнне неабходнага для захавання бегунка рэзервата пакуль застаецца больш на паперы.
Мясцовыя жыхары паспелі пабудаваць на гэтай тэрыторыі некалькі дамоў і дзве бажніцы.
Аднак шчыльная праца з мясцовымі жыхарамі патрэбная не толькі для таго, каб папярэдзіць дэградацыю важнага для аховы птушак месца.
Справа ў тым, што бегунок мае даволі строгія патрабаванні для месцаў гнездавання: на іх павінна быць 300-700 вялікіх кустоў на гектар, аднак пры адсутнасці вялікіх траваядных джунглі працягваюць зарастаць і кусты ў суседнім рэзерваце Sri Lankamaleswara sanctuary сталі загустымі для гэтых птушак.
Дзякуючы даследаванню зробленых са спадарожніка мапаў навакольнай мясцовасці навукоўцамі з University of Reading, было вызначана яшчэ некалькі месцаў з падыходзячымі бегункам умовамі.
Аднак апошняя рэгістрацыя віду адбылася аж два гады таму дзякуючы заезжаму бёрдуотчару.
Бегункі маюць начны лад жыцця, рэдка адказваюць на прайграванне свайго голасу і амаль не пакідаюць слядоў свайго прабывання на камяністай глебе кустарнікавых джунгляў.
BNHS разам з RSPB (BirdLife у Вялікабрытаніі) плануюць закупіць і ўсталяваць некалькі камер, якія будуць спрацоўваць на рух, каб лепш зразумець асаблівасці жыцця бегункоў, а таксама адлавіць птушак, каб павесіць на іх спадарожнікавыя перадатчыкі і з іх дапамогай адсачыць перасоўванні бегункоў.
Паводле www.birdlife.org падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.BirdWatch.by
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ