На афіцыйным сайце АПБ ptushki.org у адкрытым доступе з’явіліся 9 з 10 нумароў адзінага беларускага навуковага арніталагічнага часопіса Subbuteo.
Бюлетэнь выходзіць з 1998 году, пры чым да 2006 штогод бачыў свет адзін нумар. На жаль, за наступныя 5 год з’явіліся толькі два нумары: ў 2008 і 2011 гг.. Гэтыя нумары змянілі вокладку і фармат, але змест – як і раней – прадстаўляе навуковыя артыкулы пра розныя аспекты вывучэння птушак Беларусі і навакольных краін, як біялога-экалагічныя, так і фауністычныя. Восьмы нумар цалкам прысвечаны бібліяграфічнай справе, бо ў ім пералічаны выходныя звесткі пра ўсе вядомыя 1265 друкаваных прац па птушках нашай краіны з 1830 да 2001 году. Час ад часу ў бюлетэні з’яўляюцца справаздачы Беларускай арніта-фауністычнай камісіі пра сустрэчы рэдкіх і новых для нашай краіны відаў птушак. На жаль, пакуль няма ў адкрытым доступе трэцяга нумару бюлетэню за 2000 год, але спадзяемся, што ён таксама з’явіцца ў фармаце pdf як і іншыя. Спампаваць нумары 1-2 і 4-10 можна тут:
Беларускі арніталагічны бюлетэнь "Subbuteo" 1998, том 1 (.pdf, 2.4 Мб)
Беларускі арніталагічны бюлетэнь "Subbuteo" 1999, том 2 (.pdf, 2.9 Мб)
Беларускі арніталагічны бюлетэнь "Subbuteo" 2001, том 4 (.pdf, 2.5 Мб)
Беларускі арніталагічны бюлетэнь "Subbuteo" 2002, том 5 (.pdf, 3.8 Мб)
Беларускі арніталагічны бюлетэнь "Subbuteo" 2003, том 6 (.pdf, 3.4 Мб)
Беларускі арніталагічны бюлетэнь "Subbuteo" 2004, том 7 (.pdf, 1.1 Мб)
Беларускі арніталагічны бюлетэнь "Subbuteo" 2005, том 8 (.pdf, 806.3 Кб)
Беларускі арніталагічны бюлетэнь "Subbuteo" 2008, том 9 (.pdf, 1.4 Мб)
Беларускі арніталагічны бюлетэнь "Subbuteo" 2011, том 10 (.pdf, 3.6 Мб)
На гэтую тэму:
Ornis Fennica content 1924-2010 now freely available
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ