Сёлета ўпершыню ў разнастайнай праграме Дзён святога Губерта ў Гародні будзе амаль трохгадзінная частка, прысвечаная птушкам.
Гэты Святы лічыцца заступнікам горада, ён ушаноўваецца 3 лістапада, таму на пачатку лістапада адзначаюцца Дні горада, на гербе якога прыгае праз агароджу Алень Святога Губерта.
Арганізатары часткі, прысвечанай птушкам: сайт Birdwatch.by і Гродзенскае абласное аддзяленне ГА “Таварыства Беларускай Школы” запрашаюць усіх больш даведацца пра нашых птушак і дапамагчы ім.
Праграма міні-фэста
“Птушкі над горадам Святога Губэрта”
Заля на першым паверсе ва ўнутраным дворыку Будзённага, 48А (кіруйцеся ўказальнікамі)
Субота, 3 лістапада 2012 г.
15.00 -15.45. Прэм’ера дакументацыйнага фільма “Сокал над горадам” – прадстаўляе рэжысёр і аператар Ігар Бышнёў і некаторыя з удзельнікаў фільму.
15.45 – 16.30. Зборка гнёздавых скрыняў для птушак удзельнікамі міні-фэсту. Загатоўкі і неабходныя прылады будуць чакаць на месцы. Адначасова дзеткі змогуць зрабіць выявы птушак з канструктару тыпу Legо на працягу 45 хвілін, або прынесці і паказаць Журы раней зробленых птушак з канструктара.
16.30 – 17.00. Слайд-шоў “Птушкі - Прыгажосць вакол нас” – лепшыя здымкі беларускіх фатографаў, размешчаныя ў фота-галерэі сайту Birdwatch.by
17.00 – 17.20. Узнагароджанне самых актыўных удзельнікаў зборкі гнездавых скрыняў і самых крэатыўных “зборшчыкаў птушак” з канструктара.
17.20-17.40. Адкрыццё фотавыставы “Нашы птушкі-2012” з найлепшых здымкаў фатографаў Гарадзеншчыны.
Уваход вольны і бясплатны.
Сёлета Дні Губерта ў Гародні пройдуць з 2 да 5 лістапада. Падрабязная праграма ўсіх мерапрыемстваў тут: www.t-styl.info/by/114/news/8913.htm
Даведкі па праграме: маб. +375 336887589 або праз эл.пошту Harrier@tut.by (Дзьмітры Вінчэўскі)
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ