Як утвараюцца новыя віды, дагэтуль застаецца адным з асноўных пытанняў у біялогіі. Дзякуючы мапаванню ўсяго геному двух блізкіх відаў птушак, навукоўцам з універсітэту Упсалы (Швецыя) атрымалася паказаць, што структуры непарных храмасомаў хутчэй чым адасабленне праз адаптацыі да розных умоваў і іх адлюстраванне ў генах вызначылі ўзнікненне асобных відаў.
Артыкул прa гэта з’явіўся ў апошнім нумары часопіса Nature.
"Мы былі вельмі здзіўленыя тым, што такая вялікая частка геному была амаль ідэнтычная ў абодвух відаў: пярэстай (Ficedula hypoleuca) і валасяніцы-белашыйкі (F. albicollis)” – сказаў Ганс Элегрэн (Hans Ellegren), прафесар эвалюцыйнай біялогіі і кіраўнік даследчай каманды. Яшчэ адно важнае пытанне, на якое пакуль няма дакладнага адказу: як две генетычныя лініі паступова адасабляюцца адна ад другой так, што іх “гібрыды” не могуць мець плодных патомкаў? Павінна быць нейкая перашкода гэтаму ў геноме – г.зн. што частка паслядоўнасці ДНК гэтых лініяў павінна не сумяшчацца. Навукоўцы з Цэнтру эвалюцыйнай біялогіі ўніверсітэту Упсалы цалкам апісалі паслядоўнасць геному двух відаў валасяніц – гэта перашя работа такога ўзроўню для хрыбетных арганізмаў, выканананая ў Швецыі. Для гэтага былі падзеленыя на часткі і затым секвеніраваныя ДНК 10 асобін пярэстай валасяніцы і 10 – валасяніцы-белашыйкі. Абодва віды сустракаюцца на той жа тэрыторыі на шведзкіх астрaвах Готланд і Эланд у Балтыйскім моры і часам маюць межвідавыя гібрыды. Навукоўцы змаглі вызначыць месцы ў геномах абодвух відаў, якія адрозніваюцца найбольш. Аказалася, што гэта справа толькі аднаго або некалькіх участкаў на непарную храмасому, пры чым гэтыя месцы супадаюць таксама з часткамі храмасом, якія ўдзельнічаюць у мейозе і утвараюць центрамеры. Гэта магло б казаць пра тое, што аддзяленне відаў адбылося з-за ўтварэння несумяшчальных структур храмасом больш, чым праз розныя адаптацыі і асобныя, адпаведныя ім гены. "Гэта добры повад каб зрабіць абагульненні і растлумачыць нават адрозненні паміж арганізмамі з розных груп” – сказаў праф. Элегрэн. І пярэстая, і валасяніца-белашыйка доўгі час былі аб’ектамі дэталёвага вывучэння іх біялогіі і экалогіі размнажэння для многіх даследчыкаў. Цяпер іх адрозненні і падабенствы атрымалі генетычную аснову.Паводле www.wildlifeextra.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
Здымкі валасяніц з www.luontoportti.com і www.jynx-t.net На гэтую тэму: Хуткія змены ў ізаляванай папуляцыі сцярвятніка- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ