Рэпрынт кнігі Ўладзіслава Тачаноўскага "Ptakі krajowе"(1882) можна замовіць

 Усім, хто цікавіцца птушкамі і гісторыяй іх вывучэння, напэўна знаёмая хаця б па назве знакамітая кніга Ўладзіслава Тачаноўскага “Нашы птушкі” ("Ptaki krajowe"), якая выйшла ў 1882 г. і стала настольнай для наступных пакаленняў арнітолагаў. У пачатку 2010 году яна была адсканаваная і з’явілася магчымасць спампаваць яе ў лічбавым выглядзе. А цяпер Любельскае арніталагічнае таварыства (Lubelskie Towarzystwo Ornitologiczne (LTO) прапануе замовіць рэпрынт гэтага кампедзіўма ведаў пра тагачасных птушак нашага рэгіёну. 

 

Рэпрынт будзе выкананы фотааўсетнай тэхнікай у двух тамах – адпаведна на 490 і 406 старонках. Было зроблена ўсё магчымае, каб перавыданне захавала дух арыгіналу і выглядала падобна. Для гэтага для выдання была выкарыстаная адмысловая сатынаваная папера. Матэрыял вокладкі быў размельчаны паводле тагачасных тэхналогій з матэрыялу, прывезенага з Гішпаніі. Для кожнага тому падрыхтавана супервокладка з малюнкамі Łukasza Bednarza.

Прэзентацыя перавыдання адбудзецца на юбілейным з’ездзе LTO 24 лістапада ў Zwierzyńcu.

    Замовіць кнігі можна ўжо цяпер – кошт камплекту гэта 130 zł. (каля 43 даляраў). Да кожнага камплекту кніг дадаецца ўкладка з біаграфічным нарысам пра У.Тачаноўскага. Першыя 50 асобаў, якія замовяць рэпрынт, бясплатна атрымаюць календар на 2013 год з фотаграфіямі аўтарства выдатнага сучаснага польскага фотаанімаліста Marcina Lenarta.

З-за таго, што наклад кнігі абмежаваны, рэалізацыя замоваў будзе адбывацца згодна з часам атрымання заяўкі, г.зн., што больш раннія заяўнікі атрымаюць кнігі раней.

Свае заяўкі кіруйце на электронны адрас крамы LTO:  sklep@lto.org.pl 

Прадстаўнікі крамы скантактуюцца з Вамі.  

Паводле рассылкі LTO падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

 

На гэтую тэму:

Самая знакамітая кніга Ўладзіслава Тачаноўскага даступная он-лайн!

 

Comments

LTO (госць) - 16.11.2012 - 19:39

Hello. At first, please visit to our website www.lto.org.pl, and like :) our Facebook profile - http://www.facebook.com/pages/LTO-Lubelskie-Towarzystwo-Ornitologiczne/113585215410741 . We invite You to a our meeting on 24/25.11.2012 in Zwierzyniec, Poland You can read more on www.lto.org.pl. Thanks and the best greetings for Harrier ! Best wishes to all visitors ! LTO www.lto.org.pl

Harrier - 17.11.2012 - 00:30

In reply to by LTO (госць)

 Хто надумаў набыць кнігі і думае як іх даставяць, магу прапанаваць наступную схему: я буду ўдзельнічаць у юбілейным з'ездзе LTO 24.11. Таму магу прывезьці, акрамя свайго камплекту, бясплатна яшчэ 2-3 у Беларусь. Яшчэ ёсьць час, каб зрабіць сабе выдатны падарунак за параўнальна невялікія грошы.