Шаноўныя калегі!
Запрашаем Вас прыняць удзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Заалагічныя чытанні – 2013», прысвечанай памяці прафесара І.К. Лапаціна (1923 – 2012), якая адбудзецца 14–16.03.2013 г. на базе факультэту біялогіі і экалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (г.Гродна, Беларусь).
Канферэнцыю арганізуюць Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы (Беларусь), «Навукова-Практычны Цэнтр НАН Беларусі па біярэсурсам» (Беларусь), ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (Беларусь), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (Беларусь), Універсітэт Марыі Кюры-Складоўскай у Любліне (Польшча), Інстытут біялогіі і аховы навакольнага асяроддзя Паморскай акадэміі ў Слупску (Польшча), Тульскі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Л.Н. Таўстога (Расія), Чаркасскі нацыянальны ўніверсітэт імя Багдана Хмяльніцкага (Украіна)
Навуковыя кірункі працы канферэнцыі:
Сучасныя аспекты фауністычных даследаванняў, маніторынга і кадастра жывёльнага свету.
Актуальныя праблемы экалогіі жывёл ва ўмовах росту антрапагеннага ўздзеяння і глабальных зменаў асяроддзя іх пражывання.
Захаванне біяразнастайнасці, рацыянальнае выкарыстанне і ахова рэсурсаў жывёльнага свету.
Эколага-ценатычная характарыстыка біятопаў як месцаў пражывання жывёл.
Сучасныя падыходы да выкладання заалагічных дысціплін у сярэдняй і вышэйшай школе.
Формы ўдзелу ў рабоце канферэнцыі:
Выступленне з пленарным дакладам (да 30 хвілін)
Выступленне з дакладам на секцыі (да 15 хвілін)
Стэндавае паведамленне (постэр)
Завочны ўдзел (толькі публікацыя матэрыялаў)
Афіцыйныя мовы: беларуская, руская, польская, англійская, украінская.
Умовы ўдзелу ў канферэнцыі:
Неабходна да 01.02.2013 г даслаць на адрас аргкамітэту па электроннай пошце zooconf@tut.by свае матэрыялы ў сборнік канферэнцыі (да 4 старонак за канферынцыйны ўзнос і за невялікую дадатковую плату можна апублікаваць матэрыялы большага аб’ёму!) і іншыя паперы, ўключна з заяўкай і копіяй аплаты.
Больш інфармацыі на старонцы канферэнцыі (з умовамі ўдзелу і іншай асноўнай інфармацыяй па-расійску, польску і ангельску) ў Інтэрнэце: www.birdwatch.by/zooconfHrodna
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Harrier - 09.01.2013 - 01:47
Вниманию участников
Вниманию участников Зоологической конференции!
Все расчeтные счета изменены с 07.01.2013:
Р/с в бел. руб.:
ОАО «АСБ Беларусбанк» г. Гродно, ф-л 400, МФО 152101752, УНН 500037559, р/с 3 632 900 004 021
Получатель: ГрГУ, назначение платежа: оргвзнос «Зооконф–2013».
Р/с в росс. руб.:
ОАО «Сбербанк России», Москва - корсчет 30101810400000000225 в ОПЕРУ Московского ГТУ Банка России, г. Москва БИК: 044525225 ИНН: 7707083893 Номер счета: 30111810700000000063 SWIFT- code- SABRRUMM Открытое акционерное общество «Сберегательный банк «Беларусбанк» SWIFT-code: AKBBBY2X МФО 153001795 (код 795) УНП 100325912 ОКПО 37387991 в фил.400 гродненского областного управления ОАО«АСБ Беларусбанк» , код 752 р/с 3 632 900 005 189
Получатель: ГрГУ, назначение платежа: оргвзнос «Зооконф–2013».
Извините за причиненые неудобства!
Оргкомитет