Запрашаем студэнтаў у Тураў

З 10 па 15 жніўня на базе Станцыі кальцавання птушак НАН Беларусі ў г.Тураве (Жыткавіцкі раён Гомельскай вобл.), ў адным з самых маляўнічых месцаў Беларусі адбудзецца навучальны летнік для студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў – сябраў АПБ.
Асноўныя мэты летніка – пазнаёміцца паміж сабой студэнтам з розных гарадоў, дапамагчы ў адлове і кальцаванні птушак, больш даведацца пра вызначэнне птушак (асабліва кулікоў). Акрамя гэтага, плануецца аднадзённае воднае падарожжа па Прыпяці, выраб і размяшчэнне ў Тураве і наваколлі сінічнікаў для белых сініц, праца па ўпарадкаванню дома АПБ у Тураве (дзе і будзе ладзіцца пражыванне ўдзельнікаў), а таксама дапамога ў ачышчэнні ТВП “Тураўскае балонне” ад хмызняку.

Расходы па праезду, пражыванню і харчаванню ўдзельнікаў бяруць на сябе арганізатары.
Ад будынку, дзе знаходзіцца офіс АПБ у Мінску будзе арганізаваны ад’езд у 14:00 у панядзелак 10 жніўня.
Для ўдзелу ў летніку, акрамя своечасовай адпраўкі анкеты арганізатарам (гл. далей), для Вас спатрэбяцца: спальнік, турыстычны дыванок, уласны посуд (міска, лыжка, відэлец, кубак), палявое адзенне і абутак, бінокль. Для абмежаванай колькасці ўдзельнікаў на час летніку могуць быць выдадзены спальнікі, дыванікі і біноклі, таму калі Вы не маеце ўсіх неабходных рэчаў, калі ласка, пазначце тое, што Вам неабходна ў анкеце.
Анкету з наступнымі дадзенымі:
Імя і прозвішча,
назва факультэту і ВНУ,
курс,
год уступлення ў АПБ,
досвед у назіраннях птушак і мерапрыемствах АПБ
калі ласка, дасылайце Дзьмітрыю Вінчэўскаму на адрас: APB_Hrodna@tut.by
Анкеты прымаюцца да 7 жніўня. Колькасць месцаў у летніку абмежаваная, раней атрыманыя анкеты будуць мець перавагу.
З усімі пытаннямі звяртайцеся да яго ж на нумар мабілкі: (мтс) +375-336-887589

Летнік адбудзецца дзякуючы падтрымцы Швэдзкага орніталагічнага таварыства SOF і Швэдзкага агенцтва развіцця міжнароднага супрацоўніцтва SIDA.
 
Comments

Kiolk, як жа без каментароў?

З тваёй такой файнай аватаркай, з эратычна выглядаючымі з-пад штаноў трусамі, няма нічога лягчэй, як зайсці на нейкі жаночы сайт і прапанаваць паслугі АПБ (на прыкладзе ўдзелу ў летніку).