Самая вялікая ў Свеце колькасць белаплечых ібісаў адзначана ў Камбоджы

     Навукоўцы з Birdlife International Cambodia Programme і University of East Anglia ((UEA) Вялікабрытанія) нядаўна змаглі зарэгістраваць самую вялікую вядомую дагэтуль групу белаплечых ібісаў Pseudibis davisoni. Як мінімум яны адзначылі 161 птушку гэтага віду і тым самым пацвердзілі, што заходні Siem Pang у Камбоджы ёсць самым важным месцам для захавання віду.

    Белаплечы ібіс - адзін са 192 відаў птушак, якія маюць самы высокі ў Свеце статус пагрозы сваяму існаванню - Critically Endangered, г.зн. крытычна пагражаемы.
Магчыма, што агульная колькасць ібісаў у гэтай правінцыі Камбоджы нават нашмат большая за мінімальную ацэнку, таму што ў розных месцах атрымалася знайсці некалькі канцэнтрацый птушак.
      “Тут, ў заходнім Siem Pang мы пастаянна назіраем самую вялікую шчыльнасць віду ў Свеце. Аднак я быў уражаны тым, што сёлета ў нас атрымалася пабіць папярэднія рэкордныя вынікі ўлікаў.” – сказаў Джонатан Іэймс (Jonathan Eames), праграмны менеджэр  Birdlife International у Індакітаі.
     "Мы не ведаем, чаму тут столькі белаплечых ібісаў. Маё дапушчэнне ў тым, што гэтыя птушкі жывуць тут пастаянна, таму мы назіралі менавіта мясцовых асобін, а не пералёты ібісаў з іншых мясцін. Я таксама думаю, што вялікая шчыльнасць быдла прыцягвае і вялікую колькасць ібісаў”.
     Заходні Siem Pang ёсць домам для “вялікай камбаджыйскай пяцёркі”. Тут сустракаюцца пяць відаў птушак, якія маюць статус крытычна пагражаемых: акрамя белаплечага ібіса, гэта гіганцкі ібіс Thaumatibis gigantea, бенгальскі Gyps bengalensis і тонкадзюбы сіп Gyps tenuirostris, а таксама чырвонагаловы грыф Sarcogyps calvus.
     Аднак такое багатае на знікаючыя віды птушак месца дагэтуль не мае ніякага ахоўнага статусу. BirdLife працуе тут ужо на працягу некалькіх год разам з лясной адміністрацыяй Камбоджы, праводзячы маніторынг шэрагу відаў птушак і стараецца прыцягнуць да месца ўвагу грамадзкасці. Цяпер актыўна лабіруецца падпісанне папераў, каб на большай частцы тэрыторыі быў створаны Ахоўваемы лес.
    “Каб эфектыўна ахоўваць ібісаў, нам трэба зразумець іх экалогію і асаблівасці  жыцця птушак, якія іх звязваюць з укладам жыцця мясцовага насельніцтва. Толькі пасля гэтага мы зможам даць канкрэтныя рэкамендацыі.” – сказаў Хью Райт (Hugh Wright), аспірант з UEA.

Паводле www.birdlife.org падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.BirdWatch.by