Гродзенскае абласное аддзяленне АПБ дагэтуль было другім рэгіянальным аддзяленнем “Аховы птушак…” па часе стварэння і пастаноўкі на ўлік. Гэта адбылося больш 10 год таму – 7 кастрычніка 2002 г. І вось цяпер пачаўся новы этап развіцця – 5 студзеня 2013 г. Гродзенскае абласное аддязленне было зарэгістравана галоўным упраўленнем юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама.
Гэта значыць, што аддзяленне будзе мець правы юрыдычнай асобы, напрыклад, адкрыць уласны рахунак у банку і зможа самастойна шукаць ды рэалізоўваць праекты рознага ўзроўню, накіраваныя на вывучэнне і ахову птушак Гарадзеншчыны.
Дагэтуль толькі Брэсцкае абласное аддзяленне АПБ мела падобны статус. Так што гарадзенцы і тут другія, але не апошнія!
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
AV - 10.01.2013 - 10:40
а 20 гадоў назад, у 1993
а 20 гадоў назад, у 1993 было зарэгістравана ЗБТАП!