Жыхар Маямі (ЗША) спрабаваў нелегальна правезці ў гэтую краіну 16 кубінскіх гілёў (Melopyrrha nigra). Цяпер яго можа чакаць нават 20 гадоў у вязніцы.
Гэты “вынаходлівы” амерыканец схаваў у розных кішэнях унутры сваіх сподняў жывых птушак, аднак быў арыштаваны за спробу нелегальнага ўвозу ў ЗША прадстаўнікоў дзікай фауны.
Ён прыляцеў у Маямі з Гаваны (Куба) і напісаў у сваёй мытнай дэкларацыі, што, між іншым, не правозіць ніякіх прадстаўнікоў флоры ці фауны. Аднак пад час асабістага дагляду стала відавочным, што гэта няпраўда.
Пачатак турэмнага зняволяння для яго можа пачацца ўжо ў лютым. Максімальная кара за яго злачынства – да 20 год вязніцы, пасля чаго 3 гады ён будзе знаходзіцца пад паліцейскім наглядам і дадаткова мусіць заплаціць грашовую кару ў 250 тысяч $.
Кубанскі гіль – звычайны насельнік субтрапічных і трапічных нізінных і горных лясоў Кубы і Кайманавых астравоў. Насамрэч ён адносіцца да сямейства Танагравых (Thraupidae) і блізкі да т.зв. Дарвінавых уюркоў.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ