Запрашаем дапамагчы ва ўліках вадаплаўных птушак на Гарадзеншчыне

На працягу панядзелка, 28 студзеня, на Гарадзеншчыне плануецца супольная акцыя Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ і Гродзенскага абласнога камітэту прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя па ўліках зімуючых вадаплаўных і каляводных птушак.

Сябры АПБ з Гарадзеншчыны запрашаюцца прыняць удзел у акцыі паблізу ад месцаў свайго жыхарства. Якія вадаёмы і вадатокі варта наведаць (і атрымаецца) пад час улікаў з выкарыстаннем аўтатранспарта, будзе абмяркоўвацца на сустрэчы ў актавай залі Гродзенскага абласнога камітэту прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя па адрасу вул. Савецкая, 23, Гродна. Сустрэча па планаванню адбудзецца ў сераду, 23.01.2013г. з 9.00.

Свае парады па месцах скапленняў вадаплаўных птушак у межах Гродзенскай вобласці можна пакідаць у каментарах пад гэтай абвесткай. Таксама і прапаноўваць магчымасць удзелу ва ўліках тут або лістом з нумарам мабілкі і імем і прозвішчам на электронную пошту каардынатара ўлікаў Віталія Гуменнага: calamita@mail.ru 

Здымак Дзьмітрыя Вінчэўскага

 

Comments

Паспрабаваў, каб занесці ўсе вынікі спатрэбілася 35 хвілін. Тэмпература ва ўмовах маецца на ўвазе вышэй ды ніжэй +18? Вельмі спрасціла бы занясенне, каб на мапе заставалася кропка ў тым месцы, дзе была пазначана ў мінулым назіранні.