Налепкі з логатыпам нашага сайту ўжо даступныя!

    Нарэшце мы можам пачаць сваю невялікую “рэкламную кампанію”. Выйшлі з друку 2 віды налепак з лога BirdWatch.by : круглыя, дыяметрам 9 см, і прамавугольныя (гл. здымак) – памерам 12 на 7,5 см.
Абодва тыпы зроблены на тонкай плёнцы тыпу Avery, каляровыя, якасць друку – сярэдняя.

     Зарэгістраваным карыстальнікам нашага сайту мы можам даслаць па адной налепцы кожнага тыпу бясплатна! Усім іншым, як і большую колькасць налепак для зарэгістраваных карыстальнікаў, можна замовіць пасля пералічэння адпаведнай сумы на мабільны тэлефон з разліку 1 налепка=1000 руб і паведаміўшы неабходную колькасць. Перасылка па пошце ў любы куток Беларусі або Ўкраіны адбудзецца за наш кошт.
Замовы прымаюцца на е-мэйл: harrier@tut.by
Зарэгістраваным карыстальнікам (акрамя адвольнага паштовага адрасу, на які Вы жадаеце атрымаць налепкі) пры замове трэба будзе паведаміць свой нік.
    Замовы будуць высланыя 17 жніўня.

Грошы, атрыманыя ад продажу налепак, пойдуць на развіццё і прамоцыю нашага агульнага сайту.

Самі Сабе Сваімі Сіламі!