Самая вялікая драпежная птушка Вялікабрытаніі (размах крылаў ад 2 да 2,5 метраў) праследавалася да канчатковага знішчэння тут у ХVIII стагоддзі. Аднак у апошнія гады пачалася праграма па рэінтрадукцыі арланаў на ўсходзе Шатландыі.
Група з 14 птушанят з Нарвегіі, якіх утрымлівалі ў адмысловых вальерах у Файф (Fife), цяпер былі выпушчаны ў эстуарыі ракі Тэй (Tay).
Праект пачаўся два гады таму і ўжо можа лічыцца паспяховым для захаду Шатландыі. Цяпер у шатландзкім небе можна налічыць каля 200 арланаў-белахвостаў (Haliaeetus albicilla).
У мінулым годзе 44 пары арланаў вывялі 28 птушанят – своеасаблівы рэкорд для праграмы рэінтрадукцыі. Некаторыя птушкі з захаду пераляцелі на ўсход, прыцягнутыя новай калоніяй.
Кожны слётак арлана будзе забяспечаны радыё перадатчыкам, такім чынам навукоўцы змогуць сачыць за іх перамяшчэннямі на працягу наступных 5 гадоў. Рэінтрадукцыю ажыццяўляюць Каралеўскае таварыства абароны птушак у Шатландыі (RSPB Scotland), Scottish Natural Heritage і Forestry Commission Scotland.
Клэйры Сміф (Claire Smith), супрацоўніца праекту з RSPB, сказала: "На трэці год праекту гэтыя здзіўляючыя птушкі пачынаюць часцей трапляць на вочы людзям вакол эстуарыя ракі Тэй, дзе некаторыя арланы загнездавалі ў мінулым годзе. Гэта пацверджвае, што месцы /для рэінтрадукцыі/ былі абраныя правільна і выдатна падыходзяць птушкам. Асобныя папуляцыі вакол Шатландыі Ірландыі цяпер пачынаюць сустракацца і могуць абменьвацца /генетычнай інфармацыяй/, што вельмі добра для віду."
Пра рэінтрадукцыю дропаў у Вялікабрытаніі гл. на нашым сайце тут: http://www.birdwatch.by/news/423
На здымку Дзьмітрыя Якубовіча дарослы арлан-белахвост.
Паводле www.news.bbc.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.BirdWatch.by
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ