21 траўня а 6.15 на свет з’явілася першае птушанё сокала-пустальгі (Falco tinnunculus), усяго праз паўтары гадзіны з’явіўся яго cіблінг. У бліжэйшыя дні з яек павінны вылупіцца і астатнія чацвёра птушанят. Не прапусціце адзін з самых таямнічых і пяшчотных момантаў - з’яўленне новага жыцця. Сачыце ў рэальным часе за гняздом сокала-пустальгі на сайце www.birdwatch.by .
Як хутка з’явяцца птушаняты? На гэта пытанне мы даведаемся адказ у самы бліжэйшы час. За тры гады он-лайн трансляцый з гнязда сокалаў-пустэльг, што жывуць на адным з шматпавярховых дамоў у Брэсце, птушаняты з’яўляліся за розныя прамежкі часу: у 2010 годзе за 23 гадзіны вылупілася 5 птушанят; у 2011 годзе шостае птушаня з’явілася на чацвёрты дзень пасля з’яўлення першага; а ў мінулым годзе працэс вылуплення прайшоў за тры дні – 6 птушанят.
Вылупленне першага птушаня
Першыя імгненні жыцця
У гняздзе ўжо 2-е птушаня
Oн-лайн назіранне за пустальгой – міжнародны праект, які ладзяць чацвёрты год запар Гродзенскае і Брэсцкае абласныя аддзяленні грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” сумесна cf Шведскім арніталагічным таварыствам, польсікім таварыстам “Сокал” і беларускай кампаніяй “Microinform”. Тэхнічную падтрымку трансляцыі забяспечваюць брэсцкі інтэрнэт-правайдэр Elnet і польскі сервер www.ourbroadcast.eu .
Запрашаем далучыцца да трансляцыі і разам назірацць за жыццём сокалаў, якія жывуць побач з намі - цісніце на банэр з пустальгой на галоўнай старонцы і назірайце за німі ў вялікай і разнастайнай міжнароднай кампаніі.
Яўген Сліж
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ