З восені самыя цікавыя еўрапейскія назіранні птушак - на нашым сайце!

     З гэтай восені стартуе новы сэрвіс нашага сайту – мы пачынаем размяшчаць цікавыя назіранні птушак, зробленыя, найперш, бёдуотчарамі з суседніх з намі краін: Польшчы, Літвы і Латвіі. Калі з’явіцца магчымасць, да іх дададуцца цікавосткі з Украіны і Расіі. Акрамя гэтага, незвычайныя залёты розных відаў будуць адсочвацца таксама і для Заходняй Еўропы і нават шырэй – для Заходняй Палеарктыкі.

    Усё гэта дасць магчымасць лепш ацаніць імавернасць назіранняў падобных відаў на тэрыторыі Беларусі, лепш падрыхтавацца да магчымых сустрэч новых відаў. А часам нават і дапамагчы назіраць птушак непасрэдна ў поле – бо калі яны назіраюцца ў суседніх з намі рэгіёнах, вельмі імаверна сустрэча з імі і ў нас.
Любая дапамога – спасылкі на адпаведныя сайты, самастойнае размяшчэнне цікавых выпадкаў рэгістрацый рэдкіх відаў толькі вітаецца! Гэта могуць зрабіць усе зарэгістраваныя карыстальнікі нашага сайту ў раздзеле Нашы Назіранні – Замежжа.
    Каментары наконт формы падачы інфармацыі таксама вітаюцца.
Пачынаем з рэгістрацыі чорнай вароны ў Польшчы: http://birdwatch.by/naziranni/702
    Найбольш поўны Спіс птушак Заходняй Палеарктыкі і магчымасць пошуку – перакладу назваў з/на Лаціны – Галандзкай – Англійскай – Французскай – Нямецкай – Італьянскай – Рускай – Гішпанскай і Швэдзкай моваў даступны тут:http://digilander.libero.it/avifauna/w_palearctic/lista_alfabetica.html
 
Размяшчэнне рэгіёну Заходняй Палеарктыкі з  www.digilander.libero.it

Comments

У мяне ўсё працуе - націснуў і апынуўся на старонцы са Спісам птушак Заходняй Палеарктыкі на ангельскай мове і на Лаціне. Зьнізу - акенца для пошуку і перакладу.

Дык тут толькі пра тую мапу, якая размешчана як ілюстрацыя зьверху і паказвае прыкладнае знаходжаньне Заходняй Палеарктыкі...