Мала хто памятае, што мы далучыліся да Сусветнага рэйтынгу ўэб-праектаў, прысвечаных назіранням за птушкамі, не так даўно – 26 мая. І апынуліся на пры канцы першай тысячы. Але ўжо праз 4 дні мы прасунуліся амаль на 500 месцаў уверх – і занялі сваё месца сярод першай паўсотні.
Яшчэ праз 2-2,5 месяцы мы некалькі разоў набліжаліся да мяжы 200-га месца, але так і не змаглі яе перакрочыць.
Справа ў тым, што іншыя праекты таксама не спяць і сваё месца сярод лепшых трэба ўвесь час пацвярджаць.
Дзякуючы цікавай ідэі па он-лайн трансляцыі апошняга Чэмпіянату па спартыўнай орніталогіі і дадатковым намінацыям (на лепшы рэпартаж і фотаздымак са спаборніцтваў), атрымалася прыцягнуць на сайт не толькі новых наведвальнікаў з Беларусі, але таксама з Расіі і Польшчы, больш карыстальнікаў зарэгістравалася, каб мець магчымасць галасаваць за рэпартажы.
І вось сёння наш рэйтынг упершыню перакрочыў 200 месца – апоўдні мы былі на 198 месцы!
Цяпер вакол нам з абодвух бакоў сайты і блогі пра назіранні птушак з Шэтландзкіх астравоў, Мексікі, Шры Ланкі, Чылі і Фларыды. Але няма на што наракаць – цікавасць да дзікіх птушак і назіранняў за імі ў Беларусі, напэўна, пакуль што на такім жа ўзроўні, як і ў гэтых краінах і месцах.
Для таго, каб рухацца далей, мы павінны (бо менавіта ЎСЕ карыстальнікі могуць дапамагчы стаць уэб-пляцоўцы Birdwatch.by цікавай і карыснай для сябе і для іншых) не стаяць на месцы. Асобныя цікавыя ідэі ўжо пачынаюць распрацоўвацца, для рэалізацыі іншых прыйдзе час трошкі пазней.
Для таго, каб абмеркаваць планы на бліжэйшую будучыню, мы плануем запарсіць найбольш актыўных карыстальнікаў і нашых-сяброў праграмістаў, якія стварылі сайт разам з намі і працягваюць яго падтрымліваць з тэхнічнага боку, на адмысловы сэмінар. Адбудзецца ён на пры канцы кастрычніка. Дакладная дата пакуль не вызначаная, але тыя, хто маюць свой погляд на развіццё нашага сайту, могуць ужо цяпер планаваць удзел у ім. Свае прапановы і заўвагі, калі ласка, дасылайце мадэратару Яўгену Сліжу на е-мэйл tyteishi@gmail.com
А цяпер трошкі статыстыкі пра наш сайт з www.birdingtop500.com :
У сярэднім на яго штодзень заходзяць 271 раз (максімум – 628) з 53 розных ІР адрасоў (максімум – з 64).
За тыдзень сярэдняя колькасць наведванняў – 1087 (максімум – 1787) з 232 розных ІР адрасоў (максімум – з 348).
Усяго нас наведалі больш 16500 разоў з 3677 кампутараў!
Дзякуй усім нашым карыстальнікам, мадэратарам і адміну за гэты поспех!
Назірайце птушак разам з намі!
PS Пакуль рыхтаваўся гэты артыкул, мы апынуліся ўжо на 193-м месцы!
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Pandion - 11.09.2009 - 23:43
Вітаю, Вітаю і яшчэ раз
Вітаю, Вітаю і яшчэ раз Вітаю . . . .
так трымаць . . .))