Толькі дзьве каманды падрыхтавалі рэпартажы з апошніх спаборніцтваў па спартыўнай орніталогіі: “Тім-бай”: http://www.birdwatch.by/naziranni/683 і «Туракохартлауба»: http://www.birdwatch.by/naziranni/700 Таму паміж імі ў апошнія суткі разыгралася сапраўдная бітва за прыз, прадстаўлены ў гэтай намінацыі чэмпіянату нашым сайтам – найлепшы палявы вызначальнік птушак Еўропы “ Collins Bird guide”. І калі на пачатак учорашняга дня за абодва рэпартажы прагаласавала аднолькавая колькасць зарэгістраваных наведвальнікаў, дык учора новыя карыстальнікі прыбывалі цягам усяго дня. Таму пад канец дня рэпартаж каманды “Тім-бай” пачаў адыходзіць у адрыў і перамог з лікам 70 балаў супраць 55 у супернікаў. Па просьбе каманды вызначальнік будзе дасланы аднаму з яе чальцоў – Аляксандру Раку.
Другая намінацыя прыцягнула больш ўдзельнікаў, але колькасць прагаласаваўшых за Лепшы здымак з гонкі за птушкамі была нашмат меншай. І такіх вялікіх эмоцый – на шчасце або на жаль – не выклікала. Больш за 20 здымкаў прадставілі агулам 5 каманд.
Але сапраўды арыгінальнымі былі толькі два, зробленыя Аляксандрам Вінчэўскім і Аленай Вінчэўскай (http://birdwatch.by/gallery/harrier/dze-tam-n%D1%96choga-ne-bachu-tryasoguzka-na-birdrace-2009-konkursny-zdymak ). Яны падгледзелі цікавыя моманты з гонак двух каманд: “Лінту” і “Трясогузка”. У выніку толькі яны і змагаліся за першае месца і прыз – флэш-картку памяці для фотаапарата. Здымак Аляксандра Вінчэўскага набраў 9,3 бала з 10 магчымых і перамог. Картка на 1 Гб будзе дасланая яму на пачатку наступнага тыдня.
Віншуем пераможцаў і дзякуем усім, хто не толькі прыняў удзел у новых намінацыях спаборніцтваў, але і прагаласаваў за лепшыя рэпартажы і здымкі!
Да новых сустрэч у новых конкурсах для птушак і людзей!
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Птичка-невеличка - 12.09.2009 - 17:47
Считаю голосование за
Считаю голосование за определитель абсурдным. Если каждый будет звонить своим знакомым и просить проголосовать за конкретный рассказ, то получается конкурс не рассказов, а количества знакомств. не ожидал, разочарован. ИМХО
Harrier - 12.09.2009 - 18:38
In reply to Считаю голосование за by Птичка-невеличка
2 Птичка-невеличка Калі Вы
2 Птичка-невеличка
Калі Вы (ці нехта іншы) зайшлі на сайт каб не чытаўшы паставіць 5 аднаму з рэпартажаў - гэта не зусім тое, чаго мы хацелі.
Але: больш людзей стала ведаць не толькі пра сайт, але і пра чэмпіянат, зацікаўленасьць іншых ў назіраньнях птушак. Таму адна з мэтаў новай намінацыі дасягнута.
Калі Вы прапануеце нейкі лепшы спосаб выбару лепшага Назіраньня, мы з задавальненьнем ім скарыстаемся ў будучыні.
Бо конкурсы з прызамі толькі пачынаюцца...
biot - 12.09.2009 - 18:41
In reply to Считаю голосование за by Птичка-невеличка
Спасибо всем тем, кто
Спасибо всем тем, кто голосовал за репортажи с бердрейса. Как бы там ни было, привлекались сюда друзья-знакомые, или нет, посмотрите на рейтинг сайта - мы уже 192-е! Значительный подъем за время проведения конкурса.
Harrier, пора объявлять новый конкурс на новый Коллинз, а то я, получается, остался Диме должен... С удовольствием приму в нем участие! С таким темпом к концу года мы и в десяту войдем!))))
Но условие: правила будут обговорены куда детальнее, чем на этот раз! А то может недовольных остаться уж больно много! (А нам это зачем?)
Ну и конечно же... Андрей - молодец! Искренне рад твоей победе!
Harrier - 12.09.2009 - 18:48
In reply to Спасибо всем тем, кто by biot
2 biot Калі па шчырасьці,
2 biot
Калі па шчырасьці, абодва рэпартажы былі аднолькава добрыя. І перамагла, сапраўды, колькасьць знаёмых, гатовых прагаласаваць.
Але такімі былі ўмовы, і яны былі раўнымі для ўсіх.
Новы вызначальнік не прывязуць раней за канец кастрычніка, таму прыйдзецца пачакаць...:)
Бліжэйшы конкурс, які задумваецца - разыграць прызы сярод лепшых рэпатражаў і здымкаў з Сусьветных дзён назіраньняў за птушкамі, якія адбудуцца ў першую суботу і нядзелю кастрычніка.
Запрашаем да ўдзелу і галасаваньня за свае і чужыя творы!
А лепшыя правілы адбору лепшых прапануйце ўжо цяпер - будзем думаць разам над уіх дасканаленьнем.
VesP - 12.09.2009 - 20:50
In reply to Считаю голосование за by Птичка-невеличка
2 Птичка-невеличка Не знаю,
2 Птичка-невеличка
Не знаю, голосовали за репортаж команды "Тим-бай", люди которые в какой-то степени связаны с птушками, а ни какие-то "левые" друзья и знакомые. И на мой взгляд ни какой здесь не вышел сайт знакомст. Не вижу здесь ничего абсурдного!